Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Расію будуць душыць, а заадно — і нас


Таксама ў панядзелак на нарадзе ў Прэзідэнта абмеркавалі пытанні ўдасканалення рэкламна-выставачнай дзейнасці і работу беларускага павільёна на Выстаўцы дасягеннняў народнай гаспадаркі ў Маскве. «Як вам вядома, існуючая сітуацыя вакол Беларусі асабліва сферы ў эканомікі дыктуюць асаблівую актуальнасць і пэўныя нестандартныя дзеянні патрабуюцца, у сувязі з гэтым. Ясна, што ў дадзенай сітуацыі асноўным нашым партнёрам, як і было раней, стала Расійская Федэрацыя. Рабоце на расійскім рынку мы надаём асаблівае значэнне, гэта таксама не для каго не з’яўляецца сакрэтам. Таму мабілізоўваюцца ва ўрадзе, (калі не, то павінны), усе рэсурсы для таго, каб эфектыўна дзейнічаць на ўсходнім напрамку. Гэта не значыць, што мы павінны забыць іншыя рынкі — і краін, якія развіваюцца, і традыцыйныя нашы рынкі Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі. Але пакуль мы не можам там працаваць так эфектыўна, як працавалі да пакетаў санкцый. Цяпер зразумела, Расію будуць душыць, а заадно і нас, каб як я ўжо казаў, і яны кажуць пра гэта адкрыта, каб Расія не змагла абысці санкцыі праз Беларусь», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым расійскаму напрамку надаецца асаблівая ўвага. І ў гэтым плане вялікае значэнне мае наша рэкламна-выставачная дзейнасць. «Тавар трэба паказваць тварам, яго трэба рэкламаваць, а для таго, каб рэкламаваць, трэба выстаўляцца», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што для яго працы беларускі павільён на ВДНГ значны ў тым плане, што яшчэ ў часы Барыса Ельцына Аляксандр Лукашэнка разам з Нурсултанам Назарбаевым паставілі пытанне перад Расіяй, каб ВДНГ было як у Савецкім Саюзе, каб там былі прадстаўлены ўсе рэспублікі. «У сілу гэтай актуальнасці мной была звернута ўвага на работу гэтага павільёна. Я атрымаў інфармацыю, быццам усё добра, з прыбыткам працуем і іншае», — сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што яму важна, каб беларускі павільён быў прыбытковым: «Там павінны быць выстаўлены для рэкламы нашы прадукты, якія мы вырабляем, — ад прадуктаў харчавання да тэхнікі, і рэалізаваныя, наколькі гэта магчыма. А таксама заключаны кантракты. Эфектыўнасць павінна быць у гэтага беларускага цэнтра, за які я змагаўся», — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Каментарый у тэму

Гэта павінна быць яркая карцінка таго, што сёння ўяўляе з сябе Беларусь

Пасля нарады першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў расказаў журналістам, якія даручэнні паставіў кіраўнік дзяржавы і як яны будуць выконвацца.

«Прэзідэнт звярнуў увагу на пашырэнне кірмашовай-выставачнай дзейнасці беларускай прадукцыі за мяжой. Натуральна, у Расіі на плошчах выставачнага павільёна на ВДНГ. Прэзідэнт адзначыў, што адпаведныя рашэнні ім былі прыняты ўжо даўно аб тым, каб замацаваць гэты павільён за Беларуссю і зрабіць з яго яркую, маляўнічую вітрыну ўсяго таго, што вырабляецца ў нашай краіне. Па задуме Прэзідэнта, акрамя кірмашова-выставачнай дзейнасці асноўнае месца там павінна займаць прэзентацыя палітычнага, культурнага, сацыяльнага жыцця ў нашай краіне. Гэта значыць, гэта павінна быць яркая карцінка таго, што сёння ўяўляе з сябе Беларусь -звернутая ў будучыню, яркая, сучасная, інтэрнэтам насычаная, маладая, дынамічная. І яна павінна ствараць адпаведныя ўражанне ў гасцей павільёна і гасцей сталіцы нашага бліжэйшага партнёра Расіі». — расказаў ён.

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, гэтая задача стаіць даўно і абнаўленне беларускай экспазіцыі магло б завяршыцца раней. Але невялікая паваротлівасць адпаведных службаў прывяла да таго, што Прэзідэнту прыйшлося асабіста ўзяць пад кантроль гэтае пытанне, абазначыць сваё бачанне гэтага праекта.

«Пастаўлены канкрэтныя тэрміны. Яны вельмі акрэсленыя, кароткія, але магчымыя для выканання, гэта было пацверджана ўсімі ўдзельнікамі нарады. Да 1 верасня плануецца значна абнавіць гандлёвы шэраг прадстаўленай прадукцыі, у першую чаргу насыціць яе прадукцыяй нашых флагманаў — легпрама, харчпрама. Даць другое дыханне нашай экспазіцыі. І ўжо да канца года рэалізаваць поўны пакет мерапрыемстваў, якія датычацца прэзентацыйнай часткі павільёна. Каб кожны чалавек, заходзячы туды, бачыў не гандлёвы павільён, а павільён Рэспублікі Беларусь — суверэннай дзяржавы, якая дынамічна развіваецца і мае ўсе кампетэнцыі і магчымасці для вытворчасці самай высакаякаснай прадукцыі па самым шырокім спектры», — расказаў Максім Рыжанкоў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».