Вы тут

Беларускія і кітайскія гандбалісты абмяняліся вопытам


На мінулым тыдні беларускія гандаблісты правялі шэраг таварыскіх сустрэч з кітайскімі гандбалістамі. Падчас часовага адхілення беларускіх каманд ад міжнародных стартаў такія сустрэчы надзвычай важныя. 


У першым матчы каманда БДУФК-СКА крыху ўступіла нацыянальнай камадзе Кітая — 26:27. У складзе беларускай каманды лепшым гульцом быў прызнаны Аляксандр Пятровіч. Рэванш за таварышаў узяла юнацкая зборная Беларусі U-18, якая перамагла нацыянальную каманду Кітая — 32:31. У гэтай гульні лепшым стаў Яўген Пасюк. А пасля нацыянальная мужчынская зборная прыгожа перамагла нацыянальную каманду Кітая — 43:25. Лепшым гульцом прызнаны Дзмітрый Хмялькоў. 

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў расказаў, што ідэя правядзення такіх матчаў узнікла пасля візіту беларускай дэлегацыі ў Маскву, дзе трэніраваліся кітайскія гандбалісты. «Што добра для нашых гульцоў? Азіяцкі кірунак гандбола — хуткасны, жорсткі, так карэйцы і японцы гуляюць. І Кітай, хоць па ўзроўні майстэрства ад іх адстае, паказвае добрую гульню. І для нашых хлопцаў гэта вельмі важна. Галоўны трэнер кітайскай зборнай нам прызнаўся, што яны здзівіліся, як еўрапейцы з такой скорасцю могуць перамяшчацца па пляцоўцы. Ён сказаў, што гэта больш характэрна для азіяцкіх каманд. Таму я вельмі рады, што нашы трэнеры працуюць з моладдзю ў правільным кірунку. У нас ёсць годная змена для асноўных гульцоў зборнай, хаця ў нас зборная яшчэ маладая. Падрастаючае пакаленне дае надзеі, што мы ў сусветным гандболе як былі, так і застанемся на годным месцы», — падкрэсліў ён. 

Сітуацыю з адхіленнем беларускіх гандбалістаў ад міжнародных турніраў галоўны трэнер мужчынскай зборнай Юрый Шаўцоў разглядае як дадатковы шанец стаць мацнейшымі. «Асноўны склад каманды ў нас добры. Але ў нас з’явіўся шанец стварыць яшчэ адну каманду. Вячаслаў Бохан, Арцём Каралёк не адразу сталі такім гульцамі. Мы іх знайшлі і выхавалі. На гэта спатрэбіўся час. І цяпер у нас з’явіўся час і шанец стварыць яшчэ адну моцную каманду. Калі гэта атрымаецца, у нас будзе двзе каманды: вопытная і маладая. А значыць, мы будзем мацнейшымі», — растлумачыў Юрый Шаўцоў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Беларуская федэрацыя гандбола

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».