Вы тут

Інтэрактыўныя карты, «зялёныя» тэхналогіі і вёскі будучыні


Кіраванне воднымі рэсурсамі, фарміраванне цыркулярнай (замкнёнага цыкла) эканомікі, план дзеянняў па развіцці «зялёнай эканомікі», рэйтынг экалагічнага развіцця рэгіёнаў краіны... Пра гэтыя і іншыя дасягненні і планы міністэрства ішла гаворка падчас ІІ Форуму «Лічбавая эканоміка» ў межах выставы, а таксама на стэндзе «Разумны горад», дзе былі прадстаўлены здабыткі Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Электрычныя дамы, чыгунка і транспарт

Высокая хуткасць і паспяховасць працэсаў трансфармацыі ў галінах — залог устойлівага развіцця краіны, канкурэнтаздольнасці эканомікі і росту дабрабыту насельніцтва. «Зялёная» эканоміка і яе галоўны інструмент — «зялёныя» тэхналогіі — асноўны кірунак развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы Беларусі сёння і ў будучыні, упэўнены Аляксандр Гарошка, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

— Наша будучыня ў многім залежыць ад таго, наколькі ўдасца забяспечыць рост эканомікі пры захаванні экалагічнага балансу, камфортнага асяроддзя для жыцця людзей. Гэта агульная задача, вырашыць якую можна толькі агульнымі намаганнямі. Пільнай увагі патрабуюць пытанні эканомікі замкнёнага цыкла. Гэта практычны падыход да развіцця «зялёнай» эканомікі, якая арыентавана на замкнёны матэрыяльны цыкл рэсурснага забеспячэння, зніжэнне ўжывання ўсіх відаў сыравінных і паліўна-энергетычных рэсурсаў і максімальнае выкарыстанне адходаў як інструмент забеспячэння ўстойлівага развіцця і экалагічнай бяспекі Беларусі.

Летась урадам краіны была зацверджана пастанова «Аб Нацыянальным плане дзеянняў па развіцці «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021—2025 гады». Прыярытэтныя кірункі развіцця «зялёнай» эканомікі наступныя:

  • Устойлівае спажыванне і вытворчасць.
  • Цыркулярная эканоміка.
  • Выраб арганічнай прадукцыі.
  • Развіццё экалагічнага і аграэкатурызму.
  • Разумныя і энергаэфектыўныя гарады.
  • Развіццё электратранспарту і гарадской мабільнасці.
  • Змякчэнне наступстваў змянення клімату і адаптацыя да кліматычных змен.
  • Захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.
  • «Зялёнае» фінансаванне.
  • Навуковыя даследаванні, адукацыя, падрыхтоўка кадраў і сацыяльная ўцягнутасць.

— У межах устойлівага ўжывання і вытворчасці новай рэдакцыяй Закона «Аб ахове навакольнага асяроддзя» прадугледжаны, напрыклад, від экалагічнай сертыфікацыі «парніковыя газы», што суадносіцца з артыкулам 6 Парыжскага пагаднення да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, — заўважыла Таццяна Кананчук, начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Мінпрыроды. — Распрацаваны таксама дзяржаўны стандарт СТБ ІSO 14021-2021 «Этыкеткі і дэкларацыі экалагічныя. Самадэкларуемыя экалагічныя заявы (экалагічная маркіроўка тыпу ІІ). Што датычыцца электратранспарту, то ў краіне ўжо электрыфікавана звыш як 27 % гарадскіх пасажырскіх транспартных сродкаў і чвэрць участкаў беларускай чыгункі.

Распрацаваны альбом тыпавых праектаў «Вёска будучыні» — населеныя пункты з поўным наборам выгод для камфортнага жыцця беларуса будуць створаныя ў кожнай вобласці. У краіне ўведзена ў эксплуатацыю ўжо амаль 285 тысяч м2 электрадамоў.

Маніторынг вады і смецця анлайн

Важны крок развіцця цыркулярнай эканомікі — лічбавыя тэхналогіі. У гэтым кірунку рэалізуецца маштабны праект рэгіянальнага развіцця «Пазумныя гарады Беларусі», які скіраваны на сістэмнае ўкараненне ў рэгіёнах тэхналогій разумных гарадоў і лічбавых тэхналогій. Паспяховая практыка выкарыстання лічбавых тэхналогій ужо існуе ў Полацкім раёне, а таксама ствараецца ў рэспубліканскай інфармацыйнай сістэме аўтаматызаванага маніторынгу навакольнага асяроддзя, абазначыў Аляксандр Гарошка, расказваючы пра іншыя праграмныя прадукты ведамства:

Інфармацыйную сістэму з разлікам рэйтынгу экалагічнага развіцця рэгіёнаў з магчымасцю ўключэння (змянення) даных, іх ацэнкі, ранжыравання, графічнага прадстаўлення па розных паказчыках прадставілі спецыялісты Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Гэты прадукт адлюстроўвае комплексную ацэнку экалагічнага стану рэгіёнаў Беларусі на ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і буйных гарадоў па групах паказчыкаў для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі краіны ў галіне ўстойлівага развіцця і павышэння якасці наваколля, а таксама павышэння эфектыўнасці прымянення асобных экалагічных інструментаў у межах міжнароднага супрацоўніцтва.

Інфармацыйная сістэма дзяржаўнага воднага кадастру ў раздзеле «Рэестр паверхневых водных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь» напоўнена прасторавымі (картаграфічнымі) і атрыбутыўнымі (тэматычнымі) звесткамі аб водных аб'ектах) рэках, ручаях, азёрах, вадасховішчах, сажалках, крыніцах), распавялі спецыялісты Мінпрыроды. Гэтая інфармацыя штогод актуалізуецца пасля інвентарызацыі водных аб'ектаў.

Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне навакольнага асяроддзя прадставіў на форуме інтэрактыўную карту, якая дазваляе выбраць слаі па кірунку назіранняў лакальнага маніторынгу («выкіды», «сцёкавыя і паверхневыя воды», «падземныя воды», «глебы (грунты)». На карце адлюстроўваецца колькасць крыніц, якія ўключаны ў лакальны маніторынг і ўзровень уздзеяння на наваколле, а таксама даныя аб лабараторыях, якія рабілі замеры параметраў. А на інтэрактыўнай карце «Схема абарачэння камунальных адходаў г. Мінска», створанай на прадпрыемстве «БелНДЦ «Экаогія», у рэжыме рэальнага часу можна ўбачыць сітуацыю са сталічнымі адходамі.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.