Вы тут

Выступленні монакалесістаў і аматараў электрасамакатаў


У Дзень электратранспарту — 17 чэрвеня запланавана выстава для ўсіх неабыякавых да электратранспарту. Як паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга, у выставе пад адкрытым небам прыме ўдзел больш за 20 разнастайных кампаній. Чакаецца шырокае кола удзельнікаў: прадстаўнікі прамысловага комплексу, навуковых арганізацый, кампаній — імпарцёраў электрамабіляў. У іх ліку — «БКМ Холдынг», МАЗ, «Амкадор», «Беларуснафта», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, «Мотавелазавод», «БелДжы», кампаніі Green cars, Tesla cars, Electro car, MultіMotors, Sіdus Auto, Hello, Eleven, JET, E-power і іншыя.


На выставе будуць прадстаўлены ўсе віды электратранспарту: ад легкавых электрамабіляў да электробусаў. Наведвальнікі змогуць убачыць апошнія мадэлі электраматацыклаў, электраскутараў і электравеласіпедаў. А яшчэ — новыя ўзоры электрагрузавіка, электрамінівена, электраквадрацыкла айчыннай вытворчасці. Тут таксама будзе прадстаўлены мікраэлектрамабіль для бюджэтных перавозак. Ахвотныя змогуць даведацца аб развіцці сеткі зарадных станцый для электрамабіляў і перспектывах яе пашырэння.

Самае цікавае чакае на пляцоўцы аматараў электрасамакатаў, дзе будуць арганізаваны майстар-класы па правілах дарожнага руху. Праграмай мерапрыемства прадугледжаны таксама выступленні монакалесістаў, там жа пройдуць конкурсы і розыгрышы.

Дзень электратранспарту праводзіцца штогод для папулярызацыі электрамабіляў як экалагічнага і эканамічнага віду транспарту, які садзейнічае фарміраванню камфортнага гарадскога асяроддзя. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства энергетыкі сумесна з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам «Вялікі камень» пры садзейнічанні Мінгарвыканкама.

Выстава будзе працаваць у Мінску на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі з 11.00 да 14.00. Уваход вольны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.