Вы тут

Пабудаваць прыватны жылы дом стане прасцей


У Беларусі спрошчаны парадак узвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Адпаведны ўказ нумар 202 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА


Ад якой папяровай цяганіны вызваляе ўказ?

Дакументам прадугледжана, што такія аб’екты можна будзе пабудаваць без атрымання дазволаў, без распрацоўкі праектнай дакументацыі і без наступнай прыёмкі іх у эксплуатацыю.

Пабудаваць дом у вёсцы? Патрэбен толькі дакумент на зямлю

Для будаўніцтва або рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў у сельскіх населеных пунктах (за выключэннем размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска) грамадзянам дастаткова мець дакумент, які сведчыць права на зямельны ўчастак.

Пабудаваць дом паблізу ад Мінска і абласных цэнтраў? Патрэбен пашпарт забудоўшчыка

Для ўзвядзення такіх пабудоў у сельскіх населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска, у пасёлках гарадскога тыпу і гарадах грамадзяніну неабходна будзе атрымаць пашпарт забудоўшчыка. На падставе такога пашпарта змогуць пабудаваць жылыя аднакватэрныя дамы таксама і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Як атрымаць пашпарт забудоўшчыка?

Выдача пашпарта забудоўшчыка будзе ажыццяўляцца па прынцыпу «адно акно», тэрмін афармлення — адзін месяц, кошт — 25 базавых велічынь (адна базавая велічыня — Br32).

Таксама ўказам прадугледжаны спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі пабудаваных такім чынам аб’ектаў.

А ці можна будаваць як раней?

Дзеючы парадак узвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў (з атрыманнем усіх дазволаў, узгадненняў, заключэнняў і распрацоўкай праекта) таксама захоўваецца.

Спрошчаны парадак усюды, акрамя Мінска

Рашэнне аб прымяненні спрошчанага парадку прымаецца забудоўшчыкамі самастойна. Скарыстаць такі парадак можна будзе пры ўзвядзенні аб’ектаў на тэрыторыі ўсёй рэспублікі, за выключэннем Мінска.

Калі пачне дзейнічаць указ і навошта ён прыняты?

Указ уступае ў сілу праз 6 месяцаў пасля апублікавання.


Аб планах па прыняцці такога дакумента для спрашчэння будаўніцтва прыватных дамоў Прэзідэнт заяўляў раней. «Слухайце, што мы лезем да гэтага чалавека, чаго мы спрабуем яго неяк адбудаваць: які дах, які падмурак і гэтак далей? Чалавек для сябе будуе, і ён за гэта адкажа перад сабой, сваімі дзецьмі. Давайце яму адзін раз дазволім, выдзелім месца, дзе ён павінен будаваць, і няхай ён будуе.Ён сам да вас прыйдзе, спытае парады, калі трэба.Калі не трэба, ён да вас не пойдзе, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы неабходнасць спрашчэння працэдуры і прыняцця ўказа на нарадзе 10 чэрвеня. — І не дай бог, вы абставіце яго нейкімі інструкцыямі. Гэта недапушчальна».

Прэзідэнт таксама анансаваў аналагічныя крокі па спрашчэнні будаўніцтва шматпавярховых будынкаў, прамысловых, сельскагаспадарчых аб’ектаў і гэтак далей: «Трэба даць магчымасць людзям вырашаць свой лёс і не трэба думаць, што мы лепш разумеем, чаго хоча чалавек, чым ён сам. Простая жыццёвая філасофія». 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.