Вы тут

Чым карысныя клубніцы і каму іх нельга есці, патлумачыў урач-гігіеніст


Гэта духмяная садовая ягада асацыіруецца з дзяцінствам і здароўем. І нездарма: клубніцы сапраўды адны з самых карысных ягад. Як правільна іх выбраць, якую карысць яны прыносяць, а ў якім выпадку з імі варта быць асцярожней, расказала ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Інга Фядоткава.


Фота: pixabay.com

Клубніцы — прыгожы і смачны дыетычны прадукт. І, несумненна, карысны, бо яны:

  • выдатная крыніца клятчаткі, якая стымулюе работу страўнікава-кішачнага тракту;
  • змяшчаюць мала калорый (прыкладна 35—40 на 100 г);
  • выдатная крыніца вітаміну С, якога ў клубніцах нават больш, чым у цытрусавых. Нам ён патрэбен для ўмацавання імунітэту і сценак сасудаў, здаровай скуры, пазногцяў і валасоў;
  • змяшчаюць вялікую колькасць жалеза, у сувязі з чым дапамагаюць знізіць рызыку з'яўлення жалезадэфіцытнай анеміі, павышаюць узровень гемаглабіну ў крыві;
  • утрымліваюць марганец, станоўча ўплываюць на нервовую сістэму і працу мозгу, дапамагаюць прадухіліць неўралагічныя расстройствы, такія як хвароба Паркінсона або эпілепсія, а таксама станоўча ўплываюць на фарміраванне костак і выпрацоўку рэпрадуктыўных гармонаў;
  • актыўна «дапамагаюць» цяжарным, бо змяшчаюць фоліевую кіслату, якая ўплывае на развіццё мозгу і нервовай сістэмы будучага дзіцяці;
  • крыніца антыаксідантаў, якія абараняюць арганізм ад свабодных радыкалаў і акісляльнага стрэсу, тым самым запавольваючы працэсы старэння і прадухіляючы развіццё хранічных захворванняў (анкалагічных, дыябету, сардэчна-сасудзістых);
  • антыаксіданты, якія змяшчаюцца ў клубніцах, блакіруюць утварэнне ракавых клетак і перашкаджаюць распаўсюджванню ракавых пухлін;
  • дзякуючы антыаксідантам прыпыняецца стварэнне «дрэннага» халестэрыну, што зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў;
  • паляпшаюць стан скуры менавіта дзякуючы антыаксідантам, вітамінам С і А;
  • абараняюць арганізм, у прыватнасці мозг, ад старэння дзякуючы ўтрыманню флаваноідаў, таму аматарам клубніц не пагражаюць хвароба Альцгеймера, дэменцыя і страта памяці.

Аднак ва ўсім варта ведаць меру. Клубніц пажадана не ўжываць больш за 200 г у суткі. Крыху больш могуць дазволіць сабе тыя, у каго няма алергіі і супрацьпаказанняў.

Каму нельга есці клубніцы?

Найперш людзям з захворваннямі нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы, асабліва з цыстытам і піеланефрытам, бо ягады з'яўляюцца мачагонным сродкам і змяшчаюць шмат кіслот. Клубніцы непажаданыя ў рацыёне людзей з захворваннямі ЖКТ, а менавіта з павышанай кіслотнасцю (гастрыт, язва страўніка і дванаццаціперснай кішкі) — ізноў жа з-за ўтрымання вялікай колькасці кіслот.

Вельмі асцярожнымі неабходна быць пры наяўнасці алергіі на кампаненты ў складзе клубніц, у тым ліку на пылок. Дзецям да трох гадоў варта вельмі асцярожна ўводзіць клубніцы ў рацыён, каб не справакаваць дыятэз ці дэрматыт.

І, вядома, сцеражыцеся клубніц, шчодра «накормленых» хіміяй. Не купляйце прадукты без дакументаў, якія пацвярджаюць іх бяспеку, з рук і каля дарогі. Найлепшы варыянт — хатняя, вырашчаная ў бабулі ў вёсцы.

Як выбраць?

Насычаны ягадны водар — першая прыкмета таго, што клубніцы вырасцілі без шкодных хімікатаў.

Таму ягады, якія вы збіраецеся купіць, перш за ўсё трэба панюхаць. Добрыя клубніцы павінны быць сухімі і пругкімі, мець гладкую, бліскучую паверхню без плям, увагнутасцяў і тым больш слядоў гнілі. Колер саспелых ягад — яркі, раўнамерна размеркаваны па ўсёй паверхні. Хвосцік клубніцы павінен быць свежы, не завялы, не сухі, а чыстага зялёнага колеру.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».