Вы тут

Макей: Узровень адносін Беларусі з Расіяй высокі як ніколі


Узровень адносін Беларусі з Расіяй высокі як ніколі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на адкрыцці ў МЗС выстаўкі да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, перадае БелТА.


«Мы можам канстатаваць, што цяпер узровень нашых адносін высокі як ніколі. І не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Той санкцыйны націск, які аказваецца на Беларусь і Расію, — магутны каталізатар далейшага ўмацавання нашых сувязей і нашага супрацоўніцтва», — заявіў міністр. 

Ён упэўнены, што найбліжэйшым часам адносіны Беларусі і Расіі выйдуць на яшчэ больш высокі ўзровень, аб чым у тым ліку сведчыць прыняцце і рэалізацыя 28 саюзных праграм.

«Трэба сказаць дзякуй спадарам санкцыянікам за той націск, які аказваецца на нашы краіны. Перакананы, што мы дастойна справімся з тымі выклікамі і пагрозамі, якія стаяць перад нашымі дзяржавамі», — сказаў кіраўнік МЗС.

Беларусь і Расія падышлі да 30-годдзя дыпламатычных адносін з вялізным багажом ва ўсіх сферах

«Гэта падкрэслівае стратэгічны характар ​​адносін», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

«Лічу, гэта вельмі знакавая дата ў гісторыі нашых адносін. Не толькі з пункту гледжання сімвалізму, але і рэальных спраў, падзей, дасягненняў. Мы можам адназначна канстатаваць, што падышлі да гэтай даты з вялізным багажом, назапашаным ва ўсіх сферах нашага супрацоўніцтва — палітычным, ваенным, гуманітарным, гандлёва-эканамічным і іншым. Гэта вельмі важна. Гэта падкрэслівае стратэгічны характар супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, адзінства нашых народаў», — сказаў кіраўнік МЗС.

Ён звярнуў увагу, што гэтыя 30 гадоў супрацоўніцтва выбудоўваліся не на пустым месцы, таму што народы дзвюх краін на працягу больш як 200 гадоў жылі ў адных дзяржаўных утварэннях, змагаліся разам супраць іншаземных захопнікаў, будавалі сваю светлую будучыню. «Думаю, усё згадзяцца з тым, што нашы народы абсалютна блізкія, фактычна адзіныя. І ментальна, і культурна, і псіхалагічна, звязаныя цеснымі чалавечымі сувязямі. Гэта вельмі важна», — адзначыў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, за 30 гадоў абодва бакі пастараліся зрабіць максімум, каб аднавіць тыя сувязі, якія былі парушаны пасля развалу Савецкага Саюза.

«З майго пункту гледжання, самым галоўным нашым дасягненнем з’яўляецца тое, што мы забяспечылі роўныя правы грамадзян. Сёння беларусы не адчуваюць сябе чужымі ў Расіі і, наадварот, расіяне не адчуваюць сябе чужымі ў Беларусі», — сказаў міністр.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?