Вы тут

Шэсце, зорны канцэрт і шмат гасцей


У падрыхтоўцы да Дня горада ў Магілёве прымаюць удзел гараджане. Пра гэта паведаміла падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка. 


— Шмат актыўных магіляўчан прыходзіла да нас з прапановамі, — падкрэсліла яна. — Нешта мы ўзялі за аснову, нешта дадалі сваё. Задача была падрыхтаваць праграму цікавую і для дзяцей, і для дарослых. Будуць розныя выставы, канцэрты, інтэрактыўныя гульні, фішкі ад прадпрыемстваў і арганізацый. Абавязкова адбудзецца шэсце, дзе суб’екты гаспадарання прарэкламуюць сваю прадукцыю і дасягненні, урачыстыя ўскладанні кветак да помнікаў і абеліскаў. Ва ўпрыгожванні горада да свята прымуць удзел усе, пачынаючы ад гараджан, заканчваючы арганізацыямі і прадпрыемствамі.

Святочныя мерапрыемствы ўжо праходзяць на лакальных пляцоўках, а хутка стартуе тыдзень моладзі і студэнтаў, кожны дзень якога будзе праходзіць па асобнай праграме. 22 чэрвеня моладзь збярэцца разам з усімі ў 4 гадзіны раніцы на Буйніцкім поле, каб аддаць даніну павагі тым, дзякуючы каму была заваяваная Перамога.

Горад чакае на свята шмат гасцей, сваё пацверджанне далі прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў, у тым ліку Масквы, Санкт-Пецярбургу, Архангельска, Прыморскага краю. 1 ліпеня на гарадскім стадыёне «Спартак» адбудзецца вялікі гала-канцэрт са спецэфектамі і выкарыстаннем піратэхнікі. У канцэрце прымуць удзел Алена Ланская, Наталля Падольская, Руслан Аляхно і іншыя эстрадныя зоркі. Падчас канцэрта самым заслужаным магіляўчанам будзе ўручана штогадовая спецыяльная прэмія Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне». Гледачы таксама ўбачаць тэатралізаваную праграму пра гісторыю горада ад яго нараджэння да сённяшніх дзён. Шмат канцэртаў запланавана на 2 ліпеня. Перад магіляўчанмі выступіць акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», губернатарскі духавы аркестр Тульскай абласной філармоніі. У гэты ж дзень на плошчы Зорак адкрыецца зорка Ганаровага грамадзяніна, імя якога пакуль не рассакрэчваецца. Тут жа адбудзецца канцэрт харавых калектываў Магілёва стартам якому стане сумеснае выкананне Оды гораду. 

На вуліцы Ленінскай можна будзе акунуцца ў жывую гісторыю, у скверы імя А.Герцана будзе працаваць горад майстроў, а ў парку Падміколле запросіць у госці сямейнае свята «Мясніца», якое арганізуе для гараджан Магілёўскі мясакамбінат. 

Будзе шмат выставак, у тым ліку інтэрактыўных. Цікавую праграму прапануе музей горада Магілёва. У яго сценах адкрыецца выстава з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны Вальтэра Віхмана, былога артылерыста, які прайшоў вайну ад Варшавы да Смаленска. Магіляўчане ўбачаць яго замалёўкі таго часу, у тым ліку Мінска, Бялыніч, Магілёва, Оршы. 

У горад прыедзе перасовачная экспазіцыя музея Вялікай Айчыннай вайны, у музеі горада Магілёва пройдзе круглы стол, прысвечаная юбілейнай даце горада.

Запланавана шмат спартыўных мерапрыемстваў. На адным з іх выберуць самага моцнага магіляўчаніна. Летась, напрыклад, па ўмовах конкурсу цягалі аўтамабіль. Сёлета плануюць заданне ўскладніць. А яшчэ трэба будзе выканаць сілавыя маніпуляцыі з болей чым 200-кілаграмовай шынай. Акрамя гэтага плануецца ўнесці разнастайнасць у мерапрыемства і паспрабаваць знайсці яшчэ і самую моцную магіляўчанку. 

Па традыцыі ў святочныя дні на базе спарткомплексу «Алімпіец» пройдзе гарадская спартакіяда інваспорту «Залаты леў», у якім прымуць удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі. 

Арганізатары абяцаюць, што будзе шмат мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі і з іх удзелам. Дарэчы, ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі Магілёва вучыцца каля 6 тысяч дзяцей. У рамках святочных мерапрыемстваў адбудуцца маладзёжныя дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы дэпутатаў з маладзёжным парламентам, культурна-забаўляльныя праграмы. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?