Вы тут

Памяць, памножаная на пяць


У братоў МАРОЗАЎ — Міхаіла, Аляксея, Мікалая, Сяргея і малодшага Пятра (на фота яны сядзяць па ўзросце), якія нарадзіліся ў вёсцыі Сенькаўшчына Бешанковіцкага раёна, традыцыя збірацца ў бацькоўскім доме напярэдадні Тройцы, успамінаць продкаў, наведаць могілкі, як кажуць, пакланіцца бацькам, дапамагчы па гаспадарцы.

Цяпер старэйшы Міхаіл і малодшы Пятро жывуць у вёсцы Слабодка (у Сенькаўшчыне, на жаль, ужо няма жыхароў), але да іх па-ранейшаму, як дадому, прыязджаюць іншыя браты — з Полацка, з Новалукомля, з суседняй вёскі Янаўшчына. У братоў асабістая памяць, яны ганарацца сваімі бацькамі — простымі сялянамі. Іх бацька Фёдар Міхеевіч Мароз быў ветэранам вайны, у 1942 годзе стаў партызанам у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, ваяваў у брыгадзе «За Савецкую Беларусь». І хоць бацька пайшоў з жыцця болей за дзесяць гадоў таму, у шафе малодшага брата па-ранейшаму вісіць яго салдацкі кіцель з медалямі і ордэнам — як напамін пра жудасную і гераічную старонку жыцця радзімы.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».