Вы тут

Раім схадзіць


Рамансы і вершы ў Лошыцкай сядзібе, гарадскі пікнік Vulitsa Ezha, выстава «Пырхаючыя кветкі» і іншае — штотыднёвая афіша «Звязды».


«Чэрвень»​. Рамансы і вершы ў выкананні Іны і Сяргея Кравец

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10

Калі: 18 чэрвеня а 16.00

Колькі: 15 BYN – дарослым, 8 BYN – студэнтам і пенсіянерам, 6 BYN – школьнікам

18 чэрвеня ў 16.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», у рамках праекта «Музычны салон у Лошыцкай сядзібе» на мерапрыемстве «Чэрвень» у выкананні беларускіх музыкаў Іны і Сяргея Кравец прагучаць старадаўнія і сучасныя беларускія рамансы.

У праграме музычнага салона сучасныя беларускія рамансы «Ты падараваная мне небам» і «Вясёлка» на вершы Максіма Траяновіча, «Каханне» і «Мне прыснілася» на вершы Алы Ткачэнкі, «Ты ёсць» на вершы Міхаіла Пазнякова і раманс «Буду любіць цябе» на вершы Іны Кравец.

Музыка да беларускіх рамансаў напісаная нашым сучаснікам — кампазітарам Сяргеем Краўцам. Асаблівае месца ў праграме музычнага салона зоймуць рамансы сярэдзіны XIX — пачатку XX стст. Раманс «Маё вогнішча» на словы Якава Палонскага, вядомы многім як «Песня цыганкі», стаў народнай песняй.

Завершаць праграму меладычныя і кранальныя рамансы «Насустрач вешняму росквіту» і «Вячэрняя зорка» на словы паэта-сімваліста сярэбранага стагоддзя Аляксандра Блока.

Браніраванне квіткоў на мерапрыемства магчыма па тэлефоне: (017) 396 18 86.


Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha

Дзе: Цэнтральны батанічны сад

Калі: 18 і 19 чэрвеня з 12.00 па 22.00

Колькі: 15 BYN

Сёмы сезон гарадскіх пікнікоў Vulitsa Ezha стартуе 18 чэрвеня, а ўсяго арганізатары плануюць правесці 3 гучных фестывалі ва ўтульнай атмасферы Батанічнага саду.

Правесці выхадныя на прыродзе разам з блізкімі, знайсці новы смак любімай стравы, прадэгуставаць новыя напоі, паглядзець любімы фільм у кінатэатры пад адкрытым небам - усё гэта і нават больш можна паспець на вялікім гарадскім пікніку Vulitsa Ezha усяго за адзін уікэнд.

Квіткі ўжо даступныя на сайце vulitsaezha.by.


Выстава «Пырхаючыя кветкі»

Дзе: ГЦ «Праменад», г. Мінск, вул. К. Тураўскага, 16, пам. 118, уваход 9

Калі: да 19 чэрвеня

Колькі: 12 BYN — дарослым; 11 BYN — студэнтам; 10 BYN — дзіцячы

У Мінску адкрылася выстава жывых экзатычных матылькоў «Пырхаючыя кветкі».

На выставе вы зможаце ўбачыць вялікая разнастайнасць матылькоў ў вольным палёце вакол сябе з многіх кантынентаў. Пры гэтым у калекцыі маюцца матылькі з кнігі рэкордаў Гінеса. Арганізатары абяцаюць, што вы зможаце зрабіць незвычайныя і дзіўныя фатаграфіі і відэа.

Таксама для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца ўнікальная магчымасць паназіраць за працэсам нараджэння, харчавання і палётам матылькоў.


«Быкаўскія дні» ў філіяле «Музей-дача Васіля Быкава»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: з 19 па 22 чэрвеня

Па традыцыі штогод з 19 па 22 чэрвеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава» адзначаюцца дні памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Сёлета зноў запрашаюць усіх прыхільнікаў творчасці Васіля Уладзіміравіча на «Быкаўскія дні», якія пройдуць на яго цудоўным лецішчы ў фармаце літаратурна-мастацкага пленэру.

Што такое літаратурны пленэр? Як і ў выяўленчым мастацтве, гэта творчая праца з навакольным светам на адкрытай прасторы. Сутнасць — пабачыць мастацкую гісторыю ў паўсядзённасці, адшукаць персанажаў сярод знаёмых ці выпадковых мінакоў, стварыць тэксты і напоўніць іх уласнай інтанацыяй і... проста радавацца момантам свабоднай творчасці.

Вынікам жа калектыўнай стваральнай працы стане эксклюзіўная рукатворная арт-кніга «Народзіны пісьменніка» — з вокладкай ды ілюстрацыямі. Назва кнігі мае падвоены сэнс: па-першае, маецца на ўвазе нараджэнне ўдзельнікаў літаратурнага пленэру як пісьменнікаў, а па-другое, выданне стане сімвалічным падарункам славутаму земляку з нагоды яго дня нараджэння. А натхняльнікам і настаўнікам у гэтай незвычайнай справе будзе сам Васіль Быкаў: наведвальнікі пазнаёмяцца з яго парадамі пачынаючым пісьменнікам і таямніцамі задумаў напісання яго твораў, такіх як «На сцяжыне жыцця», «Мёртвым не баліць», «Пайсці і не вярнуцца», «Жураўліны крык», «Альпійская балада» ды інш.

Па завяршэнні пленэру арт-альбом зойме годнае месца ў экспазіцыі Музея-дачы Васіля Быкава, магчыма, паклаўшы пачын новай традацыі.

Дадатковае натхненне і імпульс да творчасці госці музея-дачы змогуць атрымаць ў галерэі архіўных фотаздымкаў вядомага беларускага фотамастака Яўгена Коктыша, спецыяльна адабраныя да гэтых дзён з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Цудоўныя мастацкія фотакарткі — своеасаблівая бліц-хроніка жыцця і творчасці Васіля Быкава.


Выстава «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановічв, 13

Калі: да 24 чэрвеня

Колькі: па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

Пачала працаваць выстава творчых работ галоўнага мастака Беларускага дзяржаўнага акадэмiчнага тэатра юнага гледача Ларысы Рулёвай «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў».

Прэм’ера спектакля «Рамэа і Джульета» ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылася 25 красавіка 2018 г. Выстава «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў» прадстаўляе асобу Ларысы Рулёвай, яе ўважлівае стаўленне да кожнай дэталі і вялікі досвед, а таксама пераканаўча адлюстроўвае прафесійнасць і таленты майстроў-дэкаратараў ТЮГа, якія працавалі над спектаклем.

Творчая праца Ларысы Ільінічны — вялікі асабісты ўнёсак у развіццё ТЮГа. Спектаклі, створаныя па яе эскізах, з’яўляюцца сапраўдным узорам для маладых і ўжо дасведчаных мастакоў-пастаноўшчыкаў.

Выстава адлюстроўвае ўсе працэсы падрыхтоўкі спектакля мастаком і дэкаратарамі: ад эскізаў і макетаў да гатовых касцюмаў, элементаў дэкарацый сцэны і рэквізіту.


Выстава дзіцячых малюнкаў «Горды, моцны птах»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7

Калі: да 25 чэрвеня 

Выстава дзіцячых малюнкаў «Горды, моцны птах» — своеасаблівая справаздача, прэзентацыя вынікаў мастацкага пленэру удзельнікаў арт-майстэрні «Залаты птах» (кіраўнік — Юлія Шаціла), праведзенага ў 2022 годзе, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. 

Юныя творцы наведалі музейную экспазіцыю, падчас экскурсіі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, вясёлымі і сумнымі гісторыямі яго жыцця, са знакавымі экспанатамі, мемарыяльнымі прадметамі. Пасля адбылося знаёмства з мастацка-дакументальнай выставай «Пад знакам Страціма», прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 105-годдзю напісання паэмы «Страцім-лебедзь». 

Дзеці ў музеі самастойна абіралі лакацыю для малявання, а таксама экспанаты, якія ім найбольш спадабаліся. Творчы эксперымент па асваенні музейнай прасторы, звязанай з імем самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, прызнаны паспяховым і юнымі мастакамі, і музейнымі супрацоўнікамі.

Назва мастацкай выставы «Горды, моцны птах» з’явілася невыпадкова, па-першае, яна пераклікаецца з назвай арт-майстэрні «Залаты птах». Па-другое, як заўважылі супрацоўнікі музея, юных мастакоў моцна закрануў вобраз Страцім-лебедзя і яго трагічны лёс.


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным»

Дзе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 26 чэрвеня

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала сваю працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным». Яна ладзіцца ў межах сумеснага праекта з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога, які знаходзіцца ў Маскве. 

Ілля Рэпін стварыў шэраг партрэтаў Льва Талстога, якія сталі кананічнымі і трывала ўвайшлі ў масавую свядомасць некалькіх пакаленняў. Як бліскучыя мастацкія рашэнні Рэпіна сталі «мемамі» ўжо пры жыцці пісьменніка? Як Рэпін удзельнічаў у стварэнні папулярнага іміджа Талстога? Экспазіцыя спрабуе дэканструіраваць міф пра Талстога і адказаць на пытанне, якая роля ў яго стварэнні належыць Рэпіну.

Упершыню вобраз Талстога стаў узнікаць у Рэпіна ў серыі ілюстрацый да артыкула пісьменніка аб гарадской беднаце «Так что же нам делать?».

Рэпін зрабіў шмат замалёвак Талстога: за працай, за раялем, за шахматамі, за чытаннем. Рэпінскія партрэты Талстога адразу атрымалі шырокае распаўсюджанне, дзякуючы новым магчымасцям тыражавання. «Толстого на пашне» і «Толстого босого» можна было ўбачыць на сцізорыках, цукерках, флаконах, талерках, паштоўках, фатаграфіях, карыкатурах.

Амаль 30 гадоў неўтаймаваны Рэпін плённа працаваў над стварэннем дакладных, глыбокіх вобразаў пісьменніка. Самыя значныя з іх зажылі сваім жыццём у масавай культуры і сталі хрэстаматыйнымі.

Куратар — вядучы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Паліна Мікалаеўна Саўген.

Кантакт: +375 (17) 395-44-47.


Выстава «Фарбы Радзімы»

Дзе: г. Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: да 26 чэрвеня

Колькі: 6 BYN — дарослым; 4,5 BYN — студэнтам; 2,5 BYN — школьнікам

У экспазіцыі прадстаўлены работы члена Беларускага саюза мастакоў Пятра Шарыпы, аднаго з яскравых майстроў беларускага жывапісу другой паловы ХХ стагоддзя. Яго творчасць вылучаецца цэльнасцю і непаўторным каларыстычным дараваннем. Экспануецца больш 70 работ аўтара ў розных жанрах: партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт, пейзаж.

Настаўнікамі Пятра Шарыпы былі такія выдатныя каларысты, як П. Крохалеў, Х. Ліўшыц, Н. Воранаў. Мастак выпрацаваў свой стыль, адметны і пазнавальны. Найбольш ярка гэта праявілася ў пленэрным жывапісе. У спадчыне майстра — вялікая колькасць эцюдаў, напісаных у розных кутках Беларусі. Віртуознае валоданне пэндзлем і вытанчаная колеравая гама характарызуюць мастака як тонкага пейзажыста.

Любоў да роднай прыроды Пётр Шарыпа пранёс праз усё жыццё. У краявідах паўстаюць лясы і квітнеючыя лугі яго «малой радзімы» Аршаншчыны, азёры Браслаўшчыны, рэкі Міншчыны. З бездакорным густам уключаны ў пейзаж выдатныя помнікі старажытнай беларускай архітэктуры. Нібыта каштоўныя камяні, ззяюць яны ў аправе пышнай летняй зеляніны альбо снежных прастораў. Пятра Шарыпу па праву можна назваць песняром непаўторнага беларускага неба. Ён віртуозна ўмеў перадаваць яго свячэнне і бясконцую зменлівасць.

Па натурных уражаннях быў напісаны шэраг гістарычных пейзажаў. У партрэце Пётр Шарыпа таксама праявіў сябе як тонкі каларыст. Гэта пераважна партрэты блізкіх людзей: маці, жонкі Людмілы, дачкі Алены. Жаночы вобраз выступае цэнтральным ва ўсіх значных жанравых творах мастака. Гэта лірычны роздум пра лёс сям’і, Радзімы на раздарожжах ХХ стагоддзя.

З палотнаў Пятра Шарыпы паўстае трапяткі, светлы, рамантычна-ўзнёслы вобраз Айчыны. Сузіраючы выставу, глядач мае ўнікальную магчымасць спасцігнуць таямніцу гэтага вобраза, акунуцца душой у непаўторную прыгажосць роднай зямлі.


Cinemascope #shhh 2022

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: да 1 ліпеня 

Колькі: 10 BYN

Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З. І. Азгура аднаўляюцца сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам у рамках праекта Cinemascope #shhh. Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастоце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючую гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.

У сувязі з тым, што паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку неспрыяльнага надвор’я паказы пераносяцца ў скульптурную залу музея. Бесправадныя навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў дворык пры прад’яўленні білета. Па заканчэнні сеансу яны падлягаюць вяртанню.

Усе фільмы ў рамках праекта # shhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

  • 10 чэрвеня – «Цягнік на Дарджылінгу»
  • 14 чэрвеня – «20 000 дзён на Зямлі»
  • 17 чэрвеня – «Ядлаўцовае дрэва»
  • 21 чэрвеня – «Daft Punk: Вызваленыя»
  • 24 чэрвеня – «Вяроўка»
  • 28 чэрвеня – «Джунун»
  • 1 ліпеня – «Ціхае жыццё»

Літаратурна-мастацкая выстава «А вы не из Витебска?..»

Дзе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 30 чэрвеня 

Колькі: 1,5-3 BYN

Да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачыла працу выстава, дзе творца прадстаўлены ў незвычайным ракурсе і фокусе пагляду на яго спадчыну. Своеасаблівым камертонам экспазіцыі «А вы не из Витебска?..» з’явіўся верш «Марк Шагал» паэта Роберта Раждзественскага.

На выставе прадстаўлены маляванкі, выкананыя мастачкамі з розных куткоў Віцебшчыны і Міншчыны па матывах творчасці Шагала. Гэтыя сюжэты падказаныя паэтыкай мастака і іншых творчых перастварэнняў. Літаратурная частка выставы прадстаўлена тэматычнай падборкай кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шагалаўскімі ілюстрацыямі да «Мёртвых душ».


Выстава «Магія графікі»

Дзе: Атрыум, г. Мінск, пр. Независимости, 116

Калі: да 1 ліпеня 

Колькі: па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

У галерэі «Атрыум» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё казачнай выставы «Магія графікі», прымеркаванай да 75-годдзя беларускага мастака Валерыя Слаука.

Валерый Пятровіч — аўтар сотняў візуальных увасабленняў беларускіх і замежных фальклорных персанажаў, аўтарскіх фантастычных сюжэтаў. Містычныя вобразы яго герояў зачароўваюць не адно пакаленне дзяцей і бацькоў. Кожная кампазіцыя і кожная гісторыя ў прасторы графічнага ліста — выяўленчы літаратурны твор з характэрнымі аўтарскімі вынаходкамі, містычным гучаннем, прапісанымі да дробязяў персанажамі і іх навакольным светам.

У экспазіцыі наведвальнікі змогуць убачыць традыцыйныя казачныя вобразы сусветнай і беларускай міфалогіі — улюбёную тэму мастака. Сярод работ — харызматычныя каты, казуркі, чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі і шмат іншых фантастычных стварэнняў. Ювелірная дакладнасць, мноства дэталяў, мяккая карэкатурнасць персанажаў, насычаны дробязамі фон падзей, дынамічнасць сюжэтаў падштурхоўвае разглядаць чароўныя творы мастака зноў і зноў, знаходзячы цікавыя і новыя гісторыі.

Усе работы ў экспазіцыі — з калекцыі сябра і творчага паплечніка Валерыя Пятровіча — Грыгорыя Сцяпанава.

Валерый Слаук — знакаміты ілюстратар, удзельнік шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010), дыпламант 1 ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009), пераможца ў намінацыі «Лепшы майстар» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2008», лаўрэат прэміі «Лепшы ілюстратар года» (2008).


Выстава дзіцячай фатаграфіі «Свет дзяцінства»

Дзе: Галерэя Шчамялёва, вулрэвалюцыйная, 10

Калі: да 2 ліпеня

Колькі: 5 BYN — дарослым; 3,50 BYN — студэнтам і пенсіянерам; 2,50 BYN — школьнікам

З 1 чэрвеня ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва пачала працаваць выстава дзіцячай фатаграфіі «Свет дзяцінства», прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Праект падрыхтаваны сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларускі дзіцячы фонд».

Развіццё творчага патэнцыялу дзяцей — неабходны напрамак дзейнасці ў любым грамадстве. Існуюць катэгорыі дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамогі. Да іх можна аднесці дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў, якія па пэўных абставінах не заўсёды могуць паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.

Беларускі дзіцячы фонд рэалізаваў сацыяльны праект па навучанні дзяцей з інваліднасцю асновам фотамайстэрства. Дадзены праект стварыў выдатныя ўмовы для набыцця новых ведаў. Дзеці атрымалі магчымасць зносіны з фатографамі, мастакамі, фотамадэлямі і таленавітымі выкладчыкамі. Праграма ўключае ў сябе як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі: творчыя сустрэчы і майстар-класы з вядомымі фотамастакамі.

На выставе дзіцячай фатаграфіі «Свет дзяцінства» прадстаўлена больш за 60 работ, створаных у рамках інклюзіўнага навучальнага праекта. Экспазіцыя адлюстроўвае індывідуальны погляд кожнага дзіцяці на калейдаскоп жыцця з яе радасцямі, засмучэннямі, вопытам пазнання свету і першых крокаў у новым хобі.


Выстава «Магічны свет. 3D друк гісторыі»

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а

Калі: да 3 ліпеня

Колькі: 5 BYN — дарослым; 4 BYN — студэнтам; 3 BYN — школьнікам і пенсіянерам 

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» праходзіць выстава «Магічны свет. 3D друк гісторыі».

На выставе прадстаўлены надрукаваныя на 3D прынтары архітэктурны макет Крэўскага замка, Будынкі чыгуначнага вакзала канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя (станцыя Гаўя), Дома-музея I з’езда РСДРП і іншыя аб’екты.

У кожнага наведвальніка выставы будзе магчымасць стварыць уласную крэпасць з дэталяў, надрукаваных на спецыяльным абсталяванні, а таксама сабраць розныя канструктары, галаваломкі, вырабленыя пры дапамозе 3D-друку.

На выставе вы зможаце паглядзець, як працуе 3D-друк, у гэтым дапамогуць спецыяльны прынтар для хуткага стварэння поўнапамерных дэталяў, габарытных канструкцый і ландшафтных аб’ектаў, а таксама фільмы навучальнага характару.

Выставачны праект раскажа аб метадах вытворчасці дэталяў з дапамогай 3D-друку, якая атрымала развіццё ў пачатку 1980-х. усяго толькі за тры дзесяцігоддзі тэхналогія перайшла ад вырабу папяровых і пластыкавых прататыпаў да непасрэднага атрымання гатовых функцыянальных прадметаў.

Час працы: штодня з 11:00 да 19:00


Выстава «Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX — XXI стагоддзяў»

Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: да 22 чэрвеня 

Колькі: 10 BYN — поўны; 5 BYN — ільготны

«Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX-XXI стагоддзяў» пачаў працу выставачны праект у галерэі Арт-Беларусь.

Экспазіцыя ўключае ў сябе творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва (Музей гісторыі горада Мінска), а таксама работы сучасных аўтараў.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 твораў жывапісу, скульптуры і графікі, якія пазнаёмяць гледачоў з творчасцю выбітных прадстаўнікоў выяўленчага мастацтва Беларусі. Можна будзе ўбачыць адзіную ў Рэспубліцы арыгінальную працу сябра Адама Міцкевіча, яркага прадстаўніка рамантызму Валенція Ваньковіча; карціны Іосіфа Аляшкевіча, які ўвайшоў у гісторыю еўрапейскай культуры ў якасці прызнанага мэтра гістарычнага і партрэтнага жанру, а таксама працы многіх іншых таленавітых майстроў. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы аўтараў-нашых сучаснікаў: Уладзіміра Тоўсціка, Уладзіміра Зінкевіча, Уладзіміра Савіча, Юрыя Якавенкі, Аляксандра Некрашэвіча, Яўгена Шадко, Алесі Скарабагатай і іншых аўтараў.

Выстава «Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX — XXI стагоддзяў» — гэта кароткая, але вельмі яркая анталогія гэтага жанру, якая паказвае нам асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцяў, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей-сведак эпохі.


Выстава «Паркавая, 10»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», праезд Чыжэўскіх, д. 10

Калі: да 31 ліпеня

З чэрвеня 2021 г. у музеі «Лошыцкая сядзіба» працуе выстава «Паркавая, 10: прадметы гарадскога побыту 1950-х-1980-х гг. у прысядзібным флігелі». Выстава з’яўляецца працягам праектаў Музея гісторыі горада Мінска "Мінская прапіска"і" а ў нас у двары...".

Прысядзібны флігель пабудаваны ў 1895 г. на тэрыторыі Лошыцкага маёнтка Любанскіх і служыў гаспадарчай прыбудовай да сядзібнага дома. У пасляваенны перыяд у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг.будынак флігеля ўключаны ў рэестр жылога фонду Мінскага раёна.

Выстава размяшчаецца ў залах другога паверха флігеля, дзе калісьці пражывалі сем’і Рэйтаў і Вараб’ёвых. На выставе прадстаўлена больш за 200 арыгінальных прадметаў гарадскога побыту 1950-1980-х гг. з фондаў Музея гісторыі горада Мінска. Падобныя прадметы камусьці нагадаюць аб паўсядзённым жыцці мінчан савецкай эпохі, хтосьці ўбачыць іх упершыню. Сярод экспанатаў — мэбля, тэхнічныя прылады, посуд, адзенне, галантарэйныя вырабы, цацкі мінскіх і іншых прамысловых прадпрыемстваў.

Калекцыя савецкіх прадметаў, экспануемая на выставе, сфарміравана дзякуючы жыхарам сталіцы. Так, музейнымі экспанатамі сталі прадметы паўсядзённага ўжытку мінскіх сем’яў Бярозаўскіх, Цэдрыкаў, Талалавых, Чыжэўскіх, Гікала і іншых.

Экспазіцыю дапаўняюць творы беларускіх мастакоў В. Андрыянава, В. Ісачанка, А. Пуцейка, В. Ржэўцкага.


Выстава «Ван Гог і Гаген»

Дзе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58/1

Калі: да 14 жніўня 

Колькі: 15 BYN — стандартны; 12 BYN — студэнцкі, 10 BYN — пенсіянеры, навучэнцы, школьнікі, дзеці ад 7 гадоў, шматдзетныя сем’і, людзі з інваліднасцю

Арцель Галерэя кафэ запрашае гасцей і жыхароў Мінска на выставу «Ван Гог і Гаген», прысвечаную творчасці двух знакамітых мастакоў XIX стагоддзя, чыё сяброўства аказала прыкметны ўплыў адзін на аднаго, але ледзь не скончылася трагічна. 

Галандзец Вінцэнт Ван Гог і француз Поль Гаген выбітныя самабытныя мастакі, якія прадстаўляюць не проста розныя напрамкі або тэхнікі, гэта два розных свету, якія жывуць у адну эпоху. Іх сустрэча была непазбежнай.

Абодва мастакі не былі прызнаныя пры жыцці, але сталі знакамітыя пасля смерці. Узаемаадносіны іх былі вельмі няпростымі, іх сяброўства перажыла ўсю гаму эмоцый — ад узаемнага захаплення да поўнага адрывання.

У экспазіцыю выставы ўваходзяць парадку ста палотнаў, якія адлюстроўваюць розныя перыяды з жыцця абодвух мастакоў. Мэта выставы — даць наведвальнікам магчымасць зірнуць на творчасць Ван Гога вачыма Поля Гагена, і наадварот.

Работы суправаджаюцца апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння кожнай карціны. Таксама для зручнасці выстава суправаджаецца аўдыягіда. Для гасцей будуць дзейнічаць экскурсіі. На памяць можна набыць сувенірную прадукцыю.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям з дапамогай тэхнікі «жыкле» можна цалкам узнавіць несмяротныя шэдэўры на натуральным палатне, прайграць драбнюткія нюансы колеру і святлаценю, перадаць характар і фактуру мазка. Захоўваецца нават друк часу ў выглядзе кракелюраў. У адрозненне ад мастацкіх копій, выкананых алеем на палатне прафесійнымі мастакамі-капіістамі, лічбавая мастацкая рэпрадукцыя — не імітацыя, а дакладнае, факсімільнае прайграванне арыгінала.


Выстава «Маршрут перабудаваны»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 31 жніўня

Колькі: бясплатна

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выніковай выставы мастацкай майстэрні PLOT пад назвай «Маршрут перабудаваны», прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваны мастацкія працы выхаванцаў майстэрні ў цікавым разрэзе: побач з фінальнымі варыянтамі твораў будуць экспанавацца іх першапачатковыя эскізы. Такім чынам наведвальнікі змогуць прасачыць развіццё, а часам і нечаканую трансфармацыю творчай задумы юных мастакоў.


Выстава «Фарфоравы запаведнік»

Дзе: г. Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: да 4 верасня

Колькі: 3,5 BYN — дарослым; 3 BYN — студэнтам; 2,5 BYN — школьнікам

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Фарфоравы запаведнік», які прадэманструе ўсю разнастайнасць жывёльнага свету ў фарфоры. Выстава прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя і праводзіцца сумесна з калекцыянерам Віктарам Суворавым і студыяй «Флорыя» пры Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Віктар Сувораў прадстаўляе частку сваёй багатай калекцыі фарфоравай скульптуры ў малой зале Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Тэма выставы — анімалістыка, папулярны ва ўсе часы жанр дробнай пластыкі.

У экспазіцыі прадстаўлена каля сотні разнастайных парцалянавых статуэтак, якія паказваюць птушак, рыб, жывёл, вырабленых на заводах і фабрыках краін былога СССР і Еўропы. Гэта як добра знаёмыя ўсім Хатнія жывёлы і дзікія звяры, так і прадстаўнікі фаўны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і нават адзін від з Чорнай кнігі — белая амерыканская норка, якая цалкам выцесніла еўрапейскую норку на тэрыторыі Беларусі.

На выставе таксама прадстаўлены творчыя работы таленавітых вучняў педагога, мастака і дызайнера Людмілы Баіравай, якая з 2006 года кіруе студыяй творчага развіцця і арт-тэрапіі «Флорыя». Маладое пакаленне ўяўляе выставачны праект «Яны не павінны знікнуць», у рамках якога дзеці малююць знікаючыя віды жывёл і птушак, тым самым выяўляючы клопат аб захаванні прыроды і гуманнае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

Таксама працуе зона пясочнай тэрапіі, дзе наведвальнікі змогуць паспрабаваць сябе ў ролі мастака пясочнай графікі.


Экскурсія ў музеі архітэктурных мініяцюр «Краіна міні»

Дзе: пр-т Незалежнасці, 25

Калі: да 9 верасня 

Колькі: ад 10 BYN

«Краіна міні» — гэта тэхналагічны і інтэрактыўны музей мініяцюр, дзе вы можна ўбачыць больш за 30 славутасцяў краіны: якія існуюць, так і ўжо зніклыя аб’екты архітэктуры. Частка славутасцяў прадстаўлена ў экспазіцыі ў выглядзе макетаў, а частку можна ўбачыць у віртуальнай рэальнасці.

У музеі ёсць усё для камфортнага адпачынку і арганізацыі экскурсій, а таксама правядзення розных семінараў, лекцый і майстар-класаў. Акрамя экспазіцыі, у музеі ёсць:

  • Сувенірная крама, з самай вялікай падборкай сувеніраў і падарункаў з Беларусі ад больш чым 120 беларускіх майстроў;
  • Ангельскамоўныя экскурсаводы, экскурсіі на рускай, англійскай і беларускай мовах;
  • Мабільны дадатак «Краіна міні» — гэта аўдыягід-даведнік на рускай і англійскай мовах, які можна спампаваць і ўсталяваць цалкам бясплатна;
  • Зона віртуальнай рэальнасці, дзе можна ўбачыць у здымцы 360 больш за 20 славутасцяў Беларусі, як звонку, так і ўнутры;
  • Дзве фотазоны «Беларускі дом» і «Зубр-качалка»;
  • Бясплатны хуткасны Wi-Fi;
  • Зона адпачынку з кавай і вадой;
  • У кожны квіток уваходзіць фотаздымка і аўдыягід;
  • event-прастора.

Выстава «Рэптыліум»

 

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка, г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Калі: да 11 верасня 

Колькі: 6 BYN — дарослым; 5 BYN — студэнтам; 4 BYN — школьнікам

У выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі адкрылася выстава жывых паўзуноў «Рэптыліум».

У экспазіцыі будуць прадстаўлены барадатыя агамы, жаба-рагатка, эублефары, шматлікія змеі, дзіўны і загадкавы Васіліск шлеманосны і многае іншае. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі — яркія і экзатычныя — уразяць Вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, палюбавацца іх грацыёзнасцю.

Выстава можа зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.


Літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата»

Дзе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 31 снежня 

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата», прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Праект рэалізаваны пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, філіяла «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прадметны шэраг экспазіцыі прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі) і прадметамі ўстаноў-партнёраў. Дапаўняюць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху Кандрата Кандратавіча, праявамі і таямніцамі яго шматграннага таленту. Так, напрыклад, сярод іншага пісьменнік паўстае як выдатны знаўца мовы. Напісаная пісьменнікам кніга філалагічных загадак-амонімаў «Загадкі дзеда Кандрата» адрасавана пакаленням беларускіх дзетак, каб яны не гублялі цікавасці да роднай мовы. Паводле гэтага выдання для маленькіх наведвальнікаў выставы сумесна з праектам «Скарбонка гульняў» распрацаваны інтэрактыўны дадатак — настольная гульня «Загадкі дзеда Кандрата».

Куратар — Кажамяка Святлана Уладзіміраўна. Тэл. +375 (17) 395-44-47.


Выстава «Прасы на ўсе лады»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: да 31 снежня

У прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая сядзіба», філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», пачала працаваць выстава «Прасы на ўсе лады», на якой прадстаўлена больш за 500 чыгунных, латунных, драўляных (!), вугальных і «з душой», газавых і спіртавых прасаў XVIII — пач. XX стст, а таксама ранніх мадэляў электрычных прасаў XIX-XX стст. з прыватных калекцый.

На выставе будзе цікава даведацца, што такім фразеалагізмам, як «сагрэць душу», «укладваць душу», нават «выняць душу» мы абавязаны прасу. У XVIII ст. у прамысловай вытворчасці з’явіўся прас з металічным бруском-укладышам — «душой» з націскам на першы склад. «Душу» кідалі ў печку, распалялі і ўстаўлялі ўнутр, а ад яе ўжо грэўся ўвесь прас. Прадстаўленыя на выставе латуневыя і бронзавыя прасы «з душой» маюць «гільяціну», фігурны дызайн ручак у выглядзе дэльфінаў, карыатыд і іншых міфічных істот.

Сярод незвычайных для сучасніка-прасы для більярднага стала, пальчатак, капелюшоў, «гафратары» руш і валанаў для сукенак-крыналінаў, а таксама каўнерыкаў для мужчынскіх кафтанаў, флутэры і некаторыя іншыя. Унікальнымі з’яўляюцца шкляны і паравы прасы.

Самых маленькіх наведвальнікаў пацешаць цацачныя прасы, міні-прасы, прас з саломы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».