Вы тут

Без тэрміну даўнасці: факты генацыду ў адным выданні


Мінск — Масква — так пазначаны адрас выдання праекта «Без тэрміну даўнасці», серыі кніг, у якіх сабраны дакументальныя сведчанні пра генацыд, пра здзекі захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну з народа Беларусі.


Пабачыў свет том, прысвечаны Брэсцкай вобласці. У падзагалоўку: «Без тэрміна даўнасці: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны». 

Над зборам дакументальных матэрыялаў для «брэсцкага тома» шчыравалі Дэпартамент па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці, Занальны архіў у г. Баранавічы, Цэнтральны архіў Камітэта Дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі, Асацыяцыя гісторыкаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды». 

Сярод іншых уступных зваротаў да чытача ёсць і словы Акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянаьнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, акадэміка Аляксандра Кавалені: «На жаль, метастазы фальсіфікацый ўсё болей актыўна ўкараняюцца ў свядомасць падрастаючага пакалення краін Захаду і постсавецкай прасторы. Шмат намаганняў прыкладваецца, каб укараніць гістарычнае невуцтва і нанесці жорсткі ўдар нашчадкам пераможцаў, умацаваць супрацьстаянне народаў, пасеяць варажнечу і недавер паміж людзьмі. З гістарычнай памяці сціраюцца ўспаміны пра савецкага салдата як пра вызваліцеля і выратавальніка Еўропы. 

Важна адзначыць, што ў Беларусі ніколі не спынялася вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы ганарымся тым, што гэта вывучэнне ішло эвалюцыйным шляхам, без “перапісвання” гістарычнай праўды. Вучоныя, архівісты і краязнаўцы выяўлялі новыя факты і дакументы, дапаўнялі і ўдакладнялі гераічны летапіс нашай ваеннай гісторыі, якую пачалі пісаць відавочцы і ўдзельнікі той страшнай вайны...»

Гартаеш старонкі выдання — і валасы дыбам становяцца ад бязмежжа фактаў па знішчэнні людзей. З першых дзён вайны фашысты стралялі, палілі — забівалі самымі рознымі спосабамі. «Вынаходніцтвам» вылюдкаў не было ніякіх межаў. Толькі ўвосень 1942 года былі расстраляны яўрэі ў г.п. Дамачава — болей 2700 чалавек, гета «А» г. Бяроза — 3500 чалавек, г. Кобрына — 4250, г.п. Антопаль — каля 2500, г. Іванава — 1500, в. Лахва Лунінецкага раёна — каля 2000, Лунінец — каля 3000, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна — болей 900 чалавек. 15-18 кастрычніка 1942 года знішчана гета ў Брэсце — каля 17 000 чалавек. 29 кастрычніка — 1 лістапада 1942 года ў адпаведнасці з асабістым загадам Гімлера ліквідавана апошняе буйнае гета на тэрыторыі рэйхскамісарыята «Украіна» — у г. Пінску (каля 18 000 чалавек). На тэрыторыі Брэсцкай вобласці былі арганізаваны канцэнтрацыйныя лагеры, лагеры ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва. У раёне станцыі Лясная Баранавіцкага раёна ў створаным у верасні 1941 года лагеры загінула па розных падліках ад 30 да 55 тысяч чалавек. Для знішчэння арыштаваных ў Калдычэва (каля Баранавіч) выкарыстоўваліся «газенвагены» (душагубкі). Тут сістэмна праводзіліся масавыя расстрэлы. Усяго за перыяд з сакавіка 1942 па чэрвень 1944 гг. у Калдычэва знішчана каля 22 000 чалвек — яўрэяў, беларусаў, палякаў, рускіх. На ўскраіне вёскі Леплеўка расстраляны 53 выхаванцы Дамачаўскага дзіцячага дома. Узрост большасці дзяцей — ад 5 да 9 гадоў. А колькі вёсак разам з мірнымі жыхарамі было спалена!.. 

Акты, пратаколы, паказанні сведкаў, іншыя дакументы — гэта дакументы, якія і праз дзесяцігоддзі, праз стагоддзі пераканаўча будуць даводзіць праўду. І гэтая праўда, з якой спрычыніліся нашы прашчуры, урок на сёння і на будучыню, яскравая падказка, які выбар рабіць у станўленні нашай дзяржавы, у станаўленні грамадства. Архівісты краіны пры падтрымцы расійскіх калег у Год гістарычнай памяці зрабілі выключна важную і патрэбную ўсім нам працу. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».