Вы тут

Рыжанкоў: Людзі ідуць з такой бядой, якую нельга вырашыць на месцы


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта правёў у Гродне прыём грамадзян.


На Гродзеншчыне — самая нізкая колькасць зваротаў сярод рэгіёнаў і яна на роўным узроўні, у асноўным звароты датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Не стаў выключэннем і чарговы прыём у Гродне. Разам з тым, пытанні датычыліся як работы мясцовых уладаў, так і прапаноў па ўдасканальванні заканадаўства. 

Так, гродзенка Людміла Гацэнка выйшла з прапановай аб унясенні паправак у Жыллёвы Кодэкс аб магчымасці прыватызацыі арэнднага жылля. Яна неаднаразова звярталася ў мясцовыя органы ўлады, каб прыватызаваць службовую кватэру мужа ў доме барачнага тыпу, але па законе зрабіць гэта складана, такія пытанні разглядаюцца на ўзроўні Прэзідэнта. А між тым дом стары, а для яго рамонту патрэбны значныя сродкі. Жанчына гатова сама добраўпарадкаваць сваю кватэру, калі яна будзе прыватызавана. 

З просьбай палепшыць жыллёвыя ўмовы звярнуўся і гродзенец Яўген Жукаў. У яго аднапакаёвай кватэры зарэгістравана тры члены сям’і. А нядаўна сюды пераехаў брат, якога выселілі з кватэры за няўплату. Сам заявіцель — інвалід першай групы па зроку. Як паведамілі ў гарвыканкаме, будзе разглядацца магчымасць пераводу брата ў інтэрнат. 

Некалькі гадоў не можа вырашыць праблему падтаплення крамы Уладзімір Банецкі. Колькасць яго зваротаў у мясцовыя органы ўлады пераваліла за дзесятак. «Такого не павінна быць, — упэўнены Максім Рыжанкоў. — Такія выпадкі сведчаць аб недапрацоўках на месцах». 

Слушную параду падчас прыёму ўнесла Ларыса Данькова, старшыня грамадскага абяднання «Слухай сваё сэрца». Арганізацыя займаецца работай са шматдзетнымі сем’ямі, маладымі інвалідамі, людзьмі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Яна бачыць, што не заўсёды тыя льготы, якія выдаткоўвае дзяржава для падтрымкі маламаёмых, ідуць на добрыя справы. Часта здараецца, што грошы на дзяцей бацькі папросту прапіваюць. «Чаму мы павінны падтрымліваць асацыяльныя сем’і? Можа, варта лепш гэтыя грошы класці на рахункі дзяцей, каб яны змаглі скарыстацца імі пазней?» — задаецца пытаннем старшыня арганізацыі. 

Гэта менавіта тое пытанне, якое можа быць вынесена на заканадаўчы ўзровень, лічыць прадстаўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Канкрэтная прапанова датычыць ўдасканальвання дзяржаўнай палітыкі па садзейнічанні катэгорыям грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы. І тут важна не столькі павялічваць гэту дапамогу, а наадварот, больш ашчадна выкарыстоўваць ужо выдаткаваныя сродкі. Па словах прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, такія прыёмы дазваляюць удасканальваць нарматыўна-прававую базу. Звароты грамадзян абагульняюцца. І калі яны носяць масавы характар па адной тэме, такія пытанні паступаюць юрыстам для прававога рэгулявання. 

— Такім прыкладамом можна лічыць падтрымку шматдзетным сем’ям пры будаўніцтве жылля. Як вядома, субсідыя выдаецца на сям’ю, і калі раптам нехта з бацькоў памірае, згодна з заканадаўствам, субсідыя павінна быць меншай, і колькасць метраў паменшыцца. Мы ўбачылі гэту праблему, і зараз усё урэгулірвана. Такое рашэнне не мае зваротнай сілы, — зазначыў Максім Рыжанкоў. 

Большасць праблем датычыць жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 

— Людзі ідуць да прадстаўніка з Мінска з такой бядой, якую не ў стане вырашыць на месцы, — зазначае Максім Рыжанокоў. — Напрыклад, не вельмі добрых праектаў. З-за гэтага ў жыхароў дома пасля дажджоў здараюцца вельмі сурезныя падтапленні. Тут есць пытанні і да мясцовых уладаў і па нарматыўна-прававых дакументах, калі пры праектаванні інжэнерна-тэхнічных камунікацый дазваляюць не заўважыць нейкую «дробную» тэму пры рашэнні сур’ёзнага пытання. Але так не павінна быць. Бо тут таксама жывуць нашы грамадзяне, і іх праблемы нельга пакідаць без увагі. 

Падчас паездкі ў Гродна была звернута ўвага на якасць дарог у некаторых раёнах вобласці. Шырока распаўсюджана інфармацыя аб тым, што рэгіёнам выдзелены дапаўняльныя сродкі менавіта на прывядзенне ў парадак дарог, і ў сувязі з гэтым часцей паступаюць скаргі на няякаснае пакрыцце дарожнай сеткі. Таму гэта пытанне будзе таксама вывучацца. Таксама пад увагай прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта будаўніцтва некалькіх важных аб’ектаў — школы ў мікрараёне «Грандзічы» і анкадыспансера. Дарэчы, апошні аб’ект знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».