Выставачны праект «Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі», прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распачаў сваю працу, паведамляе Міністэрства культуры.
Новы выставачны праект дазваляе паглядзець на стагоддзе гісторыі бібліятэкі праз яркія і значныя ўзоры нацыянальнага дакумента і прыклады сусветнага кнігавыдання — літаратурныя бестселеры, музычныя кампазіцыі, кіно, графіку і плакатнае мастацтва, створаныя ў перыяд з 1922 па 2022 гады.
Адметнасцю экспазіцыі сталі пішучыя машынкі, скураныя партфелі і чытацкія білеты вядомых беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў і калекцыя настольных лямп ХХ стагоддзя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Літаратурнага музея Петруся Броўкі.
Скласці сваё меркаванне аб выстаўленых калекцыях дакументаў і па-праве ацаніць прадстаўленыя экспанаты на праекце «Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі» ўсе жадаючыя могуць па 31 снежня.
У 2022 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей. Гэта знакавая падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.
Прэв’ю: БелТА
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.