Паводле інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР, згодна з найноўшымі дадзенымі «Статыстычнага бюлетэня аб марской эканоміцы Кітая-2021», у Паднябеснай актыўна развіваецца чыстая марская энергія, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У мінулым годзе магутнасць афшорнай ветраэнергетыкі па ўсёй краіне склала 16,9 мільёна кілават, што ў 4,5 раза больш у параўнанні з 2020-м. Кітай займае першае месца ў свеце па сукупнай магутнасці адпаведнага абсталявання.
КНР на працягу некалькіх гадоў запар знаходзіцца на перадавых пазіцыях па магутнасці ветравых установак. Паводле дадзеных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 2040-м годзе ўстаноўленая магутнасць марскіх ветраных электрастанцый у Кітаі будзе супастаўная з аналагічным узроўнем у ЕС, а магчымасці скарачэння выкідаў будуць заўважна палепшаны.
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.