Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём медыцынскіх работнікаў


Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь


Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў.

У вашых умелых і надзейных руках важнейшы рэсурс краіны — здароўе і жыццё кожнага чалавека. Гэту цяжкую, адказную і вельмі патрэбную прафесію выбіраюць толькі тыя, хто валодае бязмежным гуманізмам і жаданнем дапамагаць.

Дзякую за штодзённую карпатлівую працу ўрачам-практыкам, вучоным, спецыялістам санітарна-эпідэміялагічнай службы і лабараторнай дыягностыкі, правізарам і фармацэўтам, фельчарам і медыцынскім сёстрам, прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу — усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра і самааддана служыць людзям і Беларусі.

Упэўнены, і ў далейшым, захоўваючы традыцыі і пераемнасць, вы будзеце павышаць узровень і эфектыўнасць айчыннай аховы здароўя

У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, а галоўнае — поспехаў у вашай высакароднай працы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?