Вы тут

Адкрытая і шчырая размова


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сёння выехала ў Віцебскую вобласць, каб сустрэцца з грамадзянамі, паведамляе БелТА.


26 мая члены Савета Рэспублікі ў адзіны дзень прыёму паразмаўлялі з грамадзянамі ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці. Старшыня Савета Рэспублікі вяла прыём у Віцебскім аблвыканкаме: да яе запісаліся 170 чалавек, на працягу дня Наталля Качанава паразмаўляла з 60. Сёння спікер прадоўжыла прыём.

У размове з людзьмі старшыня Савета Рэспублікі паабяцала, што ўсіх, хто запісаны на прыём, яна выслухае і пастараецца ім дапамагчы. Бо спікер упэўнена: неабходна зрабіць усё, што залежыць ад цябе, каб дапамагчы чалавеку. Так трэба працаваць. Людзям заўсёды трэба дапамагаць — кансультуючы, адказваючы на ​​іх пытанні, прымаючы дакладна вывераныя рашэнні.

Як расказала вядучы рэферэнт аддзела па рабоце са зваротамі і ўнутраным кантролі сакратарыята Савета Рэспублікі Хрысціна Побаль, выязныя прыёмы членаў Савета Рэспублікі запатрабаваны. «Іх папулярнасць увесь час узрастае», — адзначыла яна.

Паводле яе слоў, сёння людзі звярталіся па пытаннях землекарыстання і землеўпарадкавання, работы арганізацый ЖКГ, абслугоўвання садоўніцкіх таварыстваў, спадчынных спрэчак, жыллёвых пытанняў, стварэння ўмоў для навучання і рэабілітацыі дзяцей з інваліднасцю, пенсійнага забеспячэння, працоўных спрэчак. Часам грамадзяне агучвалі пытанні, якія патрабуюць прапрацоўкі на заканадаўчым узроўні.

«Неабходна адзначыць, што яшчэ да сённяшняга прыёму вялася вялікая работа па вырашэнні пытанняў грамадзян, якія звярнуліся з заявай на папярэднім выязным прыёме. І сёння ад многіх мы чулі словы падзякі, што пытанне вырашана, — падкрэсліла спецыяліст. — Людзі ў некаторых выпадках просяць аб вельмі простых рэчах. Яны хочуць жыць камфортна, у добраўпарадкаваных дамах, ездзіць па добрых дарогах, хадзіць па асветленых вуліцах. Здавалася б, гэта жыццёвыя дробязі. Але з гэтых дробязей складаецца якасць нашага жыцця. Таму адна з галоўных задач мясцовай улады — павышаць якасны ўзровень жыцця насельніцтва. Гэта значыць давер да ўлады, дыялог з уладай. Сведчанне таго — сённяшні прыём, вельмі адкрыты, шчыры. Гэта ўзаемакарысны дыялог старшыні Савета Рэспублікі і грамадзян», — дадала Хрысціна Побаль.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.