Вы тут

На «Кушлянскім фэсце» уручылі падарункі ад «Звязды»


Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне «Кушлянскі фэст» — свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. «Усім будзе чутна: ад краю да краю» — пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе. 


Для ўсіх жадаючых загадчык музея Аляксандр Жамойцін правёў экскурсію. Паглядзець ёсць што: дом захаваўся амаль такім жа, якім быў пры гаспадары. Растуць дрэвы, пасаджаныя Францішкам Багушэвічам, вабіць цікаўных камень-тайнік і ўлюбёная альтанка паэта. Нават баравікі, якія ён сеяў, па-ранейшаму тут выспяваюць... 

А яшчэ Алесь Жамойцін распавёў, што Багушэвіч любіў у вольны час запрасіць да сябе вясковых галасістых жанчын і паслухаць беларускія песні. Заканамерна, што шмат песень гучала і падчас фэсту. І ў выкананні народнага тэатра песні «Вечарынка», узорнага ансамбля народнай песні «Кучарочкі», ансамбля Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага і іншых. Знайшлося месца багушэвічаўскай тэме і ў выяўленчым мастацтве. Менавіта на фэсце былі ўручаныя ўзнагароды ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкага дому «Звязда» ўдзельнікам конкурсу дзіцячага малюнка «Усім будзе чутна: ад краю да краю» і пленэра «Кушлянскі фэст-2021». 

Але, зразумела, галоўнай на свяце стала беларуская паэзія. Намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп нагадаў галоўны запавет Францішка Багушэвіча — «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Віктар Анатольевіч родам з суседніх мясцінаў, з Валожыншчыны, амаль зямляк Багушэвіча, у яго вершах, якія ён прачытаў са сцэны, гучыць шчырая любоў да роднага краю. Выступіла перад гледачамі і паэтэса Іна Фралова. 

Гасцей чакалі інтэрактыўная пляцоўка «Пуцявінамі роднага слова», літаратурны квіз, народны тэатр лялек «Батлейка», майстар-класы па розных жанрах творчасці. 
Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, які адкрываў свята, запэўніў, што «Кушлянскі фэст» будзе працягвацца і надалей, бо набыў ужо сваё аблічча і сваіх прыхільнікаў

Людміла ІВАНОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.