Вы тут

Выхадныя на Хатамлянскім возеры. Фотарэпартаж


«Летні адпачынак на возеры Хатомле Круглянскага раёна — сапраўдная асалода!», — так кажуць людзі, якія хоць раз пабылі на беразе гэтага помніка прыроды. Многія прыязджаюць сюды, як кажуць, гадамі. Амаль дваццаць гадоў возера і акаляючыя яго лясы набылі статус заказніка. Чыстая вада, паветра, настоенае на хвойным водары, ягады і грыбы — усё гэта спрыяе аздараўленню і цудоўнаму настрою. Таму жыхары Магілёўскай вобласці, асабліва жыхары абласнога цэнтра кожныя пагожыя дзянькі прыязджаюць хоць на адзін дзянёчак, тым больш у выхадныя. Можна зразумець гэтых шчасліўчыкаў. Здаўна ў народзе возера называць яшчэ і Святым. Маецца некалькі версій, чаму менавіта так называюць, адна з іх – што вада мае лекавыя ўласцівасці і яе называюць гаючай. Мне пашчасціла правесці дзянёк сярод гэтых шчасліўчыкаў, палюбавацца прыгажосцю возера— і ўранні, і на змярканні, акунуцца ў празрыстую вадзіцу, пасядзець каля вячэрняга вогнішча. 


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.