Чыгунка Хэцянь—Жацян знаходзіцца на паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан, другой па велічыні рухомай пясчанай пустыні ў свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Яе працягласць складае 825 кіламетраў, а разліковая хуткасць руху цягнікоў 120 кіламетраў у гадзіну. Частка чыгункі працягласцю 534 км знаходзіцца ў ветранай пясчанай зоне, што складае 65 працэнтаў ад агульнай працягласці лініі.
Пасля адкрыцця і пачатку эксплуатацыі сфарміравана першая ў свеце чыгуначная кальцавая лінія ў пустыні — вакол Такла-Макана агульнай працягласцю 2712 кіламетры разам з чыгункай у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Будаўніцтва чыгункі Хэцянь-Жацян пачалося ў снежні 2018-га. У сакавіку мінулага года паспяхова прайшлі дынамічныя выпрабаванні.
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.