Вы тут

Спрашчэнне працэдур крэдытавання і падтрымкі экспарцёраў. Міністр фінансаў аб навацыях


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пракаменціраваў сёння журналістам пастанову Савета Міністраў аб пашырэнні магчымасцей экспартнага крэдытавання, перадае БелТА.


«Дзякуючы спрашчэнню працэдур крэдытавання і падтрымкі экспарцёраў вытворцам стане зручней атрымліваць рэсурсы, каб ажыццяўляць пастаўкі. Гэты працэс стане больш аператыўным. Адзначу, што рэсурсаў для гэтых мэт дастаткова. Усе тыя, у каго добрыя экспартныя праекты і кантракты, атрымаюць падтрымку», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Сярод навацый — магчымасць экспартнага крэдытавання рэзідэнтаў для вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) на экспарт праз упаўнаважаныя арганізацыі або кіруючыя кампаніі холдынгаў. «Раней прадугледжвалася, што толькі непасрэдна сам экспарцёр можа атрымаць рэсурсы. Цяпер, калі гэта зручней зрабіць праз спецэкспарцёра або галаўную кампанію холдынга, для гэтага не трэба прымаць асобных рашэнняў», — адзначыў Юрый Селіверстаў.

Яшчэ адна навацыя — прадастаўленне права фінансавання банкамі і Банкам развіцця рэзідэнтаў пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў у беларускіх рублях. «Раней магчымасці факторынгу былі звязаны толькі з замежнай валютай або з расійскімі рублямі, цяпер гэта опцыя даступна і з нацыянальнай валютай», — растлумачыў міністр.

Акрамя таго, устаноўлены плаваючыя працэнтныя стаўкі па экспартных крэдытах і факторынгу ў беларускіх і расійскіх рублях. «Раней прадугледжвалася, што стаўка па такім крэдыце фіксуецца на дату заключэння дагавора. Гэта выклікала пэўныя складанасці ў банкаў, якія фандуюць названыя здзелкі. Таму прадугледжана, што названая стаўка можа быць плаваючай, гэта значыць мяняцца разам са стаўкай рэфінансавання. Банкам будзе прасцей і лягчэй знаходзіць рэсурсы на такую падтрымку», — падкрэсліў Юрый Селіверстаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.