Вы тут

«Халодненькае пайшло», з ветрам і навальніцамі


У нас чакаецца няўстойлівае надвор'е. У аўторак і ў сераду Беларусь апынецца пад уплывам цыклону і маларухомых атмасферных франтоў, якія прынясуць не толькі дажджлівае, але і халаднаватае для гэтага перыяду часу надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У аўторак чакаюцца дажджы, месцамі магчымыя навальніцы і моцныя дажджы. Па паўднёва-заходняй палове будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Днём паветра прагрэецца да плюс 14—19 градусаў, а па паўднёвым усходзе да 20—25 цяпла.

22 чэрвеня, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы. Месцамі навальніцы, уначы моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—13 градусаў, днём плюс 16—23 градусы, а па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да плюс 24 градусаў.

Чакаецца, што ў другой палове тыдня цыклон перамесціцца на паўночны ўсход Украіны, фон атмасфернага ціску пачне расці, і істотных ападкаў да канца тыдня не прагназуецца. Разам з тым сіноптыкі чакаюць паступовае павышэнне тэмпературнага фону да паказчыкаў, апераджальных кліматычны каляндар.

Ужо ў чацвер будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 8 да 14 градусаў, а днём — ад плюс 19 да плюс 26 градусаў. Дажджоў не будзе і ў пятніцу. У гэтыя суткі ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Уначы паветра прагрэецца да плюс 8—15 градусаў, а ўдзень — да плюс 22—28 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу будзе пераважна сонечна. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—15 градусаў, а ўдзень — плюс 24—29 градусаў. Чакаецца, што ў нядзелю зноў будзе «парылка», калі ноччу паветра прагрэецца да 17 цяпла, а ўдзень будзе прыпякаць да плюс 30, а можа, і больш.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.