Вы тут

Працаваць на апярэджанне і паглыбляць інтэграцыю


Акрамя таго, пры ўдзеле спікераў ніжніх палат парламентаў былі абмеркаваны пытанні супрацьдзеяння знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму ціску, прапагандзе нацызму, забеспячэння абароны гістарычнай памяці. Зацверджаны зноў сфарміраваныя склады камісій Парламенцкага сходу, абраны іх старшыні.


Фота БелТА

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА назваў гэтую сустрэчу сімвалічнай, бо яна адбылася напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Мы зноў перажываем лёсавызначальны момант, калі ад нашых дзеянняў залежыць будучыня не толькі Беларусі і Расіі, але і ўсяго свету», — падкрэсліў спікер ніжняй палаты парламента.

Аднак, нягледзячы на беспрэцэдэнтны палітычны і эканамічны ціск, Саюзная дзяржава, па яго словах, годна трымае ўдар. «Робяцца дзейсныя крокі па забеспячэнні ўстойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця, недапушчэнні рэзкага падзення ўзроўню жыцця грамадзян, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. — Разам з тым мы ведаем, што ціск будзе нарастаць, і ў гэтых умовах жыццёва неабходна працаваць на апярэджанне, паглыбляць інтэграцыйныя працэсы па ўсім спектры нашага ўзаемадзеяння».

У гэтай сувязі перад саюзнымі парламентарыямі пастаўлена задача — актыўна садзейнічаць выкананню 28 саюзных інтэграцыйных праграм. Па кожнай з іх міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі распрацаваны адпаведныя планы рэалізацыі. Пры гэтым каля 35 % з прадугледжаных 938 задач ужо выканана.

— Варта засяродзіцца на сутнасці праграм і галіновых падпраграм, механізмах і этапах іх рэалізацыі, — звярнуў увагу Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Нельга дапускаць, каб рэальная работа падмянялася падрыхтоўкай бясконцых канцэпцый, праектаў і адсоўвала на другі план практычнае ўвасабленне дасягнутых дамоўленасцяў. Тым больш што прынцыповае бачанне шляхоў вырашэння большасці задач ужо сфарміравана.

Другі блок пытанняў, вынесены на парадак дня, датычыўся парадку фарміравання і выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы, рэалізацыі саюзных праграм і мерапрыемстваў. Па меркаванні Уладзіміра Андрэйчанкі, у цяперашніх умовах усе сродкі, якія ёсць, павінны быць максімальна задзейнічаны, рэальна працаваць, у тым ліку на супрацьдзеянне санкцыйнай палітыцы Захаду. «Трэба, нарэшце, пазбавіцца ад фармалізму і бюракратызму ў гэтым пытанні, — рэзюмаваў спікер. — Час ідзе, а многія запатрабавальныя праекты ўсё яшчэ знаходзяцца на стадыі ўзгаднення».

Пастаўлена задача больш сур'ёзна падысці і да выбару саміх праектаў, зыходзячы з тых прыярытэтаў, якія дыктуе жыццё. Як заўважыў Уладзімір Андрэйчанка, сур'ёзныя задачы стаяць перад парламентарыямі і ў кантэксце адстойвання агульных пазіцый на міжнароднай арэне. «Мы бачым, як калектыўны Захад спрабуе выціснуць нас з міжнародных парламенцкіх пляцовак, усяляк заглушыць наш голас, — акцэнтаваў увагу спікер ніжняй палаты парламента. — Іх дыпламатыя сёння зводзіцца да вядомага прынцыпу «хто не з намі, той супраць нас». Такое становішча спраў, безумоўна, выклікае неспакой не толькі ў нас, але і ў многіх краін, якія праводзяць незалежны міралюбівы курс. Мы павінны тлумачыць абсурднасць санкцыйнай палітыкі, рэагаваць на адкрытыя варожыя выпады і правакацыі, развіваць супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія гатовы працаваць на прынцыпах роўнасці і ўзаемапаразумення».

Паралельна для прасоўвання эканамічных інтарэсаў Беларусі і Расіі плануецца задзейнічаць магчымасці міжпарламенцкіх пляцовак. Увага Парламенцкага Сходу — і на ўмацаванне сувязяў з найбуйнейшымі эканомікамі Кітая, Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі, раскрыццё патэнцыялу краін Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Як лічыць старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй САВІНЫХ, у поўнай меры неабходна выкарыстоўваць эканамічныя санкцыі краін калектыўнага Захаду як адпраўную кропку новай індустрыялізацыі, на аснове якой мы здолеем выбудаваць поўны тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы — ад імпартазамяшчэння да стварэння новых вытворчасцяў і выпуску новай патрэбнай нам прадукцыі. «І далей — да глабальнага лідарства ў ключавых галінах рэальнай вытворчасці, якая забяспечвае рэальныя патрэбы нашых грамадзян, — удакладніў дэпутат. — Тады нашы праціўнікі будуць не толькі пасаромлены, але і поўнасцю страцяць магчымасць пагражаць нашаму паступальнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю, а таксама дабрабыту нашых людзей».

Як заявіў па выніках пасяджэння сесіі Уладзімір Андрэйчанка, беларуска-расійскія адносіны вытрымалі вельмі жорсткі экзамен. «Нягледзячы на тыя санкцыі, якія былі ўведзены з боку калектыўнага Захаду, у нас не адбылося абвалу эканомікі, — падкрэсліў ён. — І, вядома, прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія знаходзяцца ў пастаянным кантакце, урады нашых дзяржаў прымалі ўсе неабходныя меры, каб захаваць работу прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі і гэтым самым не дапусціць пагаршэння жыцця людзей».

— Неабходна павышаць эфектыўнасць работы парламента Саюзнай дзяржавы, — рэзюмаваў Старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаслаў ВАЛОДЗІН. — прыняты шэраг рашэнняў, якія ўпершыню былі разгледжаны і ўжо рэалізаваны з моманту стварэння Парламенцкага сходу. Нам важна, каб структура Парламенцкага сходу была заточана на канчатковы вынік. Створаны камісіі для вырашэння канкрэтных задач. Яны цяпер будуць суправаджаць рэалізацыю 28 праграм, прынятых на найвышэйшым узроўні і якія павінны быць рэалізаваны ў ходзе работы Парламенцкага сходу разам з выканаўчымі структурамі. Таму ад Парламенцкага сходу ёсць чаканні на большую эфектыўнасць і данамічнасць у рабоце.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.