Вы тут

Галоўчанка: У свеце перыяд эканамічнай турбулентнасці


У свеце настаў перыяд эканамічнай турбулентнасці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, перадае  БелТА.


«Сітуацыя ў сусветнай эканоміцы змянілася. Пачаўся новы і, мабыць, доўгатэрміновы перыяд эканамічнай турбулентнасці. Рост цэн на энерганосьбіты, сыравіну і тавары суправаджаецца агульнасусветным усплёскам інфляцыі, якая б’е шматгадовыя рэкорды ва ўсім свеце. Практычна ўсе сусветныя цэнтры схільны лічыць, што свет уваходзіць у эпоху новай эканамічнай рэцэсіі. Становяцца відавочнымі шматлікія праблемы, у тым ліку пагроза голаду ў шэрагу рэгіёнаў свету, што можа прывесці да наступнай хвалі сацыяльна-палітычных катаклізмаў. Сур’ёзным выклікам для Беларусі і Расіі з’яўляецца аб’яўленая эканамічная вайна, якая накіравана на ізаляцыю нашых краін і раскол нашага саюза. Аднак дзякуючы існаванню ЕАЭС мы не аказаліся адзін на адзін з цяжкасцямі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Аператыўна была створана рабочая група высокага ўзроўню для павышэння ўстойлівасці эканомік дзяржаў — членаў ЕАЭС. Рэалізуюцца меры па забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці, у тым ліку зніжаны стаўкі ўвазных мытных пошлін, прадастаўлены тарыфныя льготы на тавары крытычнага імпарту, аптымізаваны працэдуры мытнага адміністравання, спрошчаны патрабаванні ў сферы тэхнічнага рэгулявання да шэрага тавараў. «І гэта дае свой плён. Па выніках узаемнага гандлю Беларусі з краінамі ЕАЭС у студзені — красавіку 2022 года мы назіраем рост тавараабароту на 10 працэнтаў — і гэта з улікам высокай базы мінулага года. Думаю, такая ж дынаміка ёсць і ў астатніх дзяржаў — членаў саюза», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.