Вы тут

Выпускнікі «Глебаўкі» з дыпломнымі работамі ў мастацкім музеі


У 75-гадовы юбілей — 41 выпускнік: лепшыя дыпломныя работы навучэнцаў «Глебаўкі» прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. 


Маладыя, прыгожыя і дзёрзкія... Выхаваць не проста творцу, а асобу — задача выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава, заснаванага 75 гадоў таму. Між іншым, юбілей двайны: народнаму мастаку БССР скульптару Аляксею Глебаву сёлета 120 гадоў. Ці можна апісаць ступень хвалявання выпускнікоў «Глебаўкі», якія сёлета мелі гонар атрымаць дыпломы ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі?!. Прычым, атмасферу ўрачыстаці склалі ў тым ліку лепшыя дыпломныя работы цяперашніх выпускнікоў — і гэта яшчэ адзін крок у мастацтва: праз выстаўку ў галоўным музеі краіны. 

— Гэта знакавая падзея не толькі для выпускнікоў, але і для гісторыі нашага нацыянальнага мастацтва, — адзначыў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. — У межах святкавання 75-годдзя Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава на вялікай галерэі адначасова праходзіць выстаўка «Ступені майстэрства» дыпломных работ выпускнікоў розных гадоў. Выстаўка тых, хто атрымлівае дыпломы сёлета, яе дапаўняе. Але галоўнае пажаданне нашай творчай моладзі: знайсці сябе ў жыцці і рухаць рэспубліку наперад, папаўняючы залаты фонд нашага нацыянальнага мастацтва.

Пра ўнёсак «Глебаўкі» ў нацыянальнае мастацтва можна нагадаць тутч імёны тых, хто прайшоў тут навучанне раней: народныя мастакі Беларусі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Віталь Цвірка, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка і іншыя. Адзін з першых выпускнікоў народны мастак Беларусі Іван Міско, пажадаў выпускнікам добрага шляху у касмічную прастору — такой з’яўляецца і мастацтва. Скульптар, які натхняецца касмічнай тэмай, з гумарам папярэдзіў, што «палёт нармальны» можа быць тады, калі працавітасць і ўпартасць дазваляе перамагаць складанасці. 

Фота з фэйсбуку Беларускага саюза мастакоў

— Аднойчы мне патэлефанавала адна дама: «Ці можна прыйсці да вас з сынам, які хоча паступаць на скульптара?» — узгадвае Іван Якімавіч. — Кажу: «Калі ласка...» Папілі чаю, закусілі. І я кажу: гальштук насіць няма калі, зарплаты няма, выходных дзён няма, рукі пастаянна ў гліне і ты кожны дзень павінен быць у працы... Яна паслухала, і кажа «Не, тады мы паступаць не будзем...» Прайшло шмат часу, а я пастаянна думаю: ці правільна тады сказаў? Цяжкасці пераадольныя. Але вучыцца трэба ўсё жыццё, тады дасягнеш поспеху. 

Падобна, сёлетніх выпускнікоў напалохаць складана. Сярод іх — лаўрэаты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, творцы, якія імкнуцца зрабіць унёсак у развіццё айчыннага мастацтва. Нездарма павіншаваць іх і ўручыць дыпломы ва ўрачыстай атмасферы Нацыянальнага мастацкага музея прыйшлі знакамітыя асобы. Напрыклад, заслужаны артыст Расіі, кіраўнік Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Яўген Бушкоў уважліва разглядаў твор, прысвечаны Антоніа Вівальдзі. А дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Палякоў асабіста іграў для іх на фартэпіяна. Народная артыстка Беларусі, салістака Вялікага тэатра Ніна Шарубіна спявала для выпуснікоў, іх бацькоў і настаўнікаў. Адзін з ганаровых гасцей, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, сам атрымаў віншаванне да Дня нараджэння: сяброўскі шарж, які прыняў з усмешкай і разуменнем: ведае творчую атмастферу ўстановы, дзе яму выпаў гонар папрацаваць. 

— Вельмі радуе, што мы бачым сёлета мастацтва высокага ўзроўню, — адзначыў Глеб Отчык. — Гэта прафесійныя творы, у прыватнасці, выпускнікі спецыяльнасці «жывапіс» прадэманстравалі максімальную аддачу. Хачу пажадаць усім, каб з гонарам неслі дыплом «Глебаўкі». 

Фота з фэйсбуку Беларускага саюза мастакоў

Беларускі саюз мастакоў апякуецца мастацкай навучальнай установай, адсочвае лепшых на абароне дыпломных работ, дапамагае ў арганізацыі шэрагу выставачных праектаў, у прыватнасці, прысвечаных юбілейнай даце, якія маюць прайсці па ўсёй Беларусі. 

— Днямі мы наведвалі Брэстчыну і гядзелі, як нашы дзеці працуюць там. Заехалі ў Дзяржынск — упершыню пры падтрымцы саюза мастакоў і абласнога аддзялення ўпраўлення культуры арганізавалі там пленэр нашых скульптараў — яны працуюць з камнем, — распавёў дырэктар вучылішча Аляксандр Шантаровіч. — І калі ўважліва паглядзець на работы, што прадстаўленыя ў часовай экспазіцыі ў прасторы музея, то можна ўбачыць глыбіню, дзіўную для аўтараў 17-18 гадоў. Патэнцыял вялікі, рэалізацыя можа адбыцца ў розных кірунках мастацтва. Але я ўпэўнены, што нашы выпускнікі будуць адрозніваць высокае і таленавітае ад сіюмінутнага і нізкага. А гэта важна для жыцця. 

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.