Вы тут

Лукашэнка: Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр вайны


Паважаныя суайчыннікі!

Сёння мы ўспамінаем журботную дату. Восемдзесят адзін год таму цёплая, сонечная нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне абярнулася жахамі бамбёжак, бязлітасным знішчэннем мірных жыхароў і бясконцым болем. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт.


Больш як год Генеральная пракуратура расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа, выкрываючы ўсё новыя і новыя месцы масавых пахаванняў людзей — расстраляных, павешаных, спаленых жывымі.

Многім на Захадзе хацелася б забыцца пра зверствы, якія чынілі іх бацькі і дзяды на нашай зямлі. Яны ўжо перапісалі гісторыю вайны ў сваіх падручніках, аддалі забыццю вялікі подзвіг савецкага салдата, які крывёй заплаціў за свабоду і жыццё народаў Еўропы. Цяпер замахнуліся на нашу гістарычную памяць.

Але мы ведаем: набат праўды праб'ецца скрозь сцяну маўчання і хлусні. Злачынствам нацыстаў на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання — прадстаўлены сусветнай супольнасці.

Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Памятае яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам.

Мы зробім усё, каб нашы дзеці і ўнукі захоўвалі гэтую памяць як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы, беларусы, схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў, якія вызвалілі свет ад нацызму, і ўзвышаем свой голас у абарону гістарычнай праўды і справядлівасці.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

22 чэрвеня 2022 года

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».