Вы тут

Як пракуратура Мінскай вобласці расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа


22 чэрвеня перавярнула жыццё кожнага беларуса. І сёння ў нашай краіне няма ніводнага чалавека, як б не ведаў і не памятаў пра тыя страшныя падзеі. З гэтага года дата 22 чэрвеня адзначаецца як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Нагадаем, што ў красавіку 2021 года была распачата крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Больш за год супрацоўнікі пракуратуры з усёй краіны раскрываюць гістарычную праўду. Як гэта работа вядзецца ў Мінскай вобласці і якія вынікі мае, расказаў пракурор вобласці Юрый Шчацько.


Фота: БелТА

З моманту ўзбуджэння крымінальнай справы работнікі органаў пракуратуры Мінскай вобласці сістэмна ўключаны ў поўнамаштабную работу. «Праводзяцца допыты асоб з ліку былых вязняў, ветэранаў, партызан і падпольшчыкаў, іх сваякоў, устанаўліваюцца абставіны знішчэння вёсак і месцы няўлічаных пахаванняў. Акрамя таго, устанаўліваецца дачыненне да злачынстваў прадстаўнікоў УАН-УПА, Літоўскіх і Латышскіх паліцэйскіх батальёнаў, Арміі Краёва», — расказаў пракурор. Члены пракурорска-следчай групы Мінскай вобласці па крымінальнай справе правялі больш за 3,5 тысячы следчых дзеянняў: апыталі больш за 2,5 тыс. чалавек, з іх — звыш 1250 вязняў, якія жывуць на тэрыторыі Мінскай вобласці, і іх сваякоў.

Вялікая работа праводзіцца ў архівах, музеях і іншых установах, дзе захоўваюцца гістарычныя матэрыялы, якія цікавяць следства. Гэтыя крыніцы аглядаюцца, старанна аналізуюцца і адпрацоўваюцца. Калі інфармацыю трэба ўдакладніць, праводзяцца допыты сведкаў.

Важная частка работы над крымінальнай справай па генацыдзе беларускага народа — пошукі раней невядомых месцаў пахавання. «Знойдзена больш за 50 раней невядомых месцаў пахаванняў. Дзякуючы зладжанай рабоце членаў пракурорска-следчай групы Мінскай вобласці і спецыялістаў пошукавага батальёна летась з зямлі вынята больш за 1,5 тысячы чалавечых астанкаў», — расказаў Юрый Шчацько. Сёлета ў лясным масіве паблізу сталічнага раёна Уручча на падставе ўстаноўленых у ходзе следства звестак знойдзены астанкі больш як 100 чалавек, пошукавыя работы прадаўжаюцца. Пракурор вобласці расказаў, што архіўныя дакументы сведчаць: тут знаходзіцца яшчэ каля 10 магіл, дзве з іх ужо ўстаноўлены. У пасляваенныя гады гэтыя магілы былі ўстаноўлены. Аднак дакладнае месца зафіксавана не было, і таму прыйшлося праводзіць дадатковыя пошукавыя мерапрыемствы, каб знайсці гэтыя магілы. Па словах Юрыя Шчацько, ёсць меркаванні, што ва Уруччы пахавана больш за 50 тысяч чалавек. Таксама ён расказаў, што, дзякуючы паказанням сведкаў, у вёсцы Ніўкі Мядзельскага раёна было знойдзена масавае пахаванне з астанкамі 50 чалавек. На мінулым тыдні іх урачыста пахавалі, а бязвінным ахвярам паставілі помнік.

Акрамя таго, у ходзе следства ўстаноўлена звыш 40 раней невядомых населеных пунктаў Мінскай вобласці, спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі.

Амаль уся гэтая інфармацыя знаходзіцца ў адкрытым доступе, і кожны можа яе ўбачыць у звычайным краязнаўчым музеі. «У нас ёсць інфармацыя, шмат гісторый, шмат новых дакументаў знойдзена. Таму было прынята рашэнне па адкрыцці адпаведных экспазіцый у музеях. Зусім хутка будзе адкрыта экспазіцыя абласнога ўзроўню на базе краязнаўчага музея Мінскай вобласці ў Маладзечне. У першую чаргу, гэтыя экспазіцыі разлічаны на маладое пакаленне. Мы спадзяёмся, што дзеці будуць спачатку наведваць экспазіцыі ў сваіх раёнах, а потым наведаюць абласны краязнаўчы музей. Мы шмат сіл уклалі, каб гэтая экспазіцыя была адкрытая. Там будзе ўся інфармацыя, якую нам удалося атрымаць за час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа», — расказаў пракурор Мінскай вобласці.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».