Вы тут

Пагранічнікі ўшанавалі памяць загінулых у першых баях вайны


Патрыятычная акцыя «Баявы разлік» стартавала вечарам 21 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці-героі ля скульптурнай кампазіцыі «Героям граніцы, жанчынам і дзецям, мужнасцю сваёй у бяссмерце ступіўшым» паблізу Цярэспальскіх варот.


Тут, ля руін 9-й пагранічнай заставы адбыўся асаблівы Пагранічны рытуал. 50 курсантаў Інстытута пагранічнай службы сталі ў баявы разлік з партрэтамі герояў-пагранічнікаў, якія загінулі ў першых баях на мяжы ў чэрвені 1941-га.

Ініцыяваная сем гадоў таму інстытутам акцыя становіцца ўсё больш маштабнай. Сёлета да яе далучыліся дэлегацыі вышэйшых навучальных устаноў пагранічнага профілю Расіі, Казахстана, Таджыкістана. Упершыню ў патрыятычным форуме прымуць удзел прадстаўнікі Каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранічнымі войскамі з Арменіі, Кыргызстана, Узбекістана.

У якасці спецыяльнага госця прысутнічаў заслужаны артыст Расіі Андрэй Мярзлікін, раней які ўвасобіў вобраз легендарнага пагранічніка, Героя Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава ў мастацкім фільме «Брэсцкая крэпасць». У Брэсце Андрэй прадставіў свой фільм «Нахімаўцы».

Завяршыўся вечар разгортваннем копіі Сцяга Перамогі ў памеры больш за 100 метраў у даўжыню на плошчы Цырыманіялаў крэпасці.

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.