Вы тут

Радзькоў прэзентаваў у штаб-кватэры ФПБ сваю кнігу «Рэктары»


Аляксандр Радзькоў прэзентаваў у штаб-кватэры ФПБ сваю кнігу «Рэктары», паведамляецца на сайце федэрацыі.


Старшыня ФПБ Міхаіл Орда ўручыў Аляксандру Радзькову прафсаюзную узнагароду

У кнізе – апавяданні аб рэктарах беларускіх універсітэтаў, іх характарах, асаблівасцях, захапленнях, стылях і метадах кіравання ВНУ.

Нядзіўна, што месцам для прэзентацыі кнігі стала штаб-кватэра нацыянальнага прафцэнтра. Бо Аляксандр Радзькоў – у мінулым міністр адукацыі, з прафсаюзамі яго звязвае даўняе сяброўства на чале ведамства як сацыяльных партнёраў.

— Рэктары – гэта дзяржаўныя людзі, яны адказваюць за назапашванне ведаў, перш за ўсё навуковых, за іх перадачу наступным пакаленням, – адзначыў Аляксандр Радзькоў. — У кнізе падымаецца тэма ўзаемадзеяння з людзьмі, пытанні выхавання, палітыкі, ідэалогіі, станаўлення дзяржавы. Я ўпэўнены, што прафсаюзным лідарам гэта будзе цікава і карысна.

Кніга «Рэктары» стала чацвёртай у пісьменніцкай кар’еры Аляксандра Радзькова. Да гэтага былі выдадзены «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця» (апавяданні аб вучобе і працы ва ўніверсітэце, службе ў арміі і на дзяржаўных пасадах, гутаркі з вядомымі палітыкамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, артыстамі і спартсменамі), «Мой фізмат» (аб універсітэце і калегах) і «Маленькія гісторыі вялікай сям’і».

Нагадаем, што, пачынаючы з сакавіка, па пятніцам на сайце Выдавецкага дома «Звязда» друкуюцца ўрыўкі з кнігі Аляксандра Радзькова «Рэктары». 

Фота Сцяпана Цюшкевіча

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.