Вы тут

Як даглядаць цыбулю, агурок, а таксама цюльпаны і крокусы


Памятка садавода-агародніка.


Фота: pixabay.com

Цыбуля

  • Перад пасадкай: 1 ст. лыжка солі на 1 літр вады заліць на 3 гадзіны.
  • Пасля солі: цёмны раствор марганцоўкі на 2 гадзіны. Абавязкова прамыць.
  • Ад цыбульнай мухі: 1. З'явіўся першы лісточак — 1) палівайце вадой; 2) паліў — 2 ст. лыжкі нашатырнага спірту на вядро вады (3 палівачкі на 6 п. м. градкі); 3) палівайце вадой. 2. Праз 10-14 дзён — па той жа схеме паліў: 1 ст. лыжка солі на 1 літр вады. 3. Праз 10 дзён — па той жа схеме паліў моцным растворам марганцоўкі.
  • Падкормкі: Любіць дражджавы настой: 100 г дражджэй на 1 вядро, настойваць гадзіну, паліць, падкарміць, паліць.

Цыбулька любіць нашатыр

Кончыкі пёрак цыбулі пабляднелі, а само пяро стала жаўтлявага колеру?

Расліне не хапае азоту. Папоўніць яго дапаможа раствор нашатыру.

Робіцца ён так: у 10 л вады разводзяць 3 ст. л. нашатыру. Пад вечар паліваюць цыбулю гэтым растворам пад карэньчык.

Агурок

  • Перад сяўбой за 5-6 дзён зямлю паліць гарачай вадой з 1 ст. лыжкай меднага купарвасу на вядро вады, прыкрыць плёнкай.
  • Паліў толькі цёплай вадой увечары.
  • Падкормкі: любяць дрожджы, 100 г дражджэй на 1 вядро вады, настойваць гадзіну, паліць, падкарміць 1 шклянкай настою на кусцік, паліць. Найлепшая падкормка: крапіва з попелам, вось яе і пастаўце ў цяпліцу.
  • Зрабіце каркас для плецяў па версе.
  • Не рыхляць, а падсыпаюць зямлю.
  • Пастаўце вядро з гнаявой жыжкай або травой у цяпліцу.
  •  Апырскванне ад хваробы: 1 літр абястлушчанага малака + 20 кропель ёду на вядро вады. Як прафілактыка 1 раз на два тыдні, можна дадаць зялёнага мыла. Можна апрацаваць слабым растворам марганцоўкі.

Таматы

  • Перад сяўбой за 5-6 дзён зямлю паліць гарачай вадой з 1 ст. лыжкай меднага купарвасу на вядро вады, прыкрыць плёнкай.
  • Пасадзіце: у цяпліцу і на градку настурку — ад белакрылкі, базілік — ад хвароб і памідоры проста любіць суседства.
  • Трымайце цяпліцу адкрытай.
  • Мульчыруюць, калі зямля прагрэецца, травой, сенам.
  • Паліў пад мульчу.
  • Зрабіце пару разоў прапарванне: закрыйце цяпліцу на паўдня, потым добра праветрыце.
  • Апырскванне ад хваробы: 1 літр абястлушчанага малака + 20 кропель ёду на вядро вады. Як прафілактыка 1 раз на два тыдні, можна дадаць зялёнага мыла. Можна апрацаваць слабым растворам марганцоўкі.
  • Праткніце ствалы медным дротам.
  • Насячыце бацвінне, запраўце ў зямлю.
  • Прафілактыка фітафтарозу: праз пяць дзён пасля высадкі расады развесці 1 г сульфату медзі ў 4 літрах дажджавой мяккай вады — апырскаць. Праз пяць дзён пасля першай апрацоўкі з палівачкі: 40 г сухога хвашчу заліць вадой, кіпяціць 15 хвілін, адвар зліць і захаваць. Асадак заліць і кіпяціць 10 хвілін. Адвары злучыць, давесці да 5 літраў.
  • Праз пяць дзён пасля папярэдняй апрацоўкі. 0,5 л абястлушчанага малака + 50 кропель ёду на 5 літраў вады.
  • Праз 7-10 дзён пасля папярэдняй апрацоўкі развесці 1 мл «Эпіну» на 5 літраў вады.

Як правільна даглядаць цюльпаны, нарцысы і крокусы пасля цвіцення

  • Пасля завяршэння цвіцення выдаліце кветканосы. А вось лісце нельга адразу зразаць, бо яно з'яўляюцца крыніцай харчавання для цыбулінак. Прыбраць яго можна толькі калі пажоўкне і пачне сохнуць.
  • Працягвайце паліваць кветкі яшчэ два тыдні пасля цвіцення, затым паліў можна спыніць.
  • Пасля зрэзкі кветкі маюць патрэбу ў падкормах. Спатрэбяцца фосфарна-калійныя ўгнаенні, расход 30—35 г на 1 кв. м. Ні ў якім разе не падкормлівайце першацветы арганікай (курыным памётам або гноем), гэта можа прывесці да гніення цыбулін.
  • Сартавыя цюльпаны і крокусы трэба выкопваць штогод, прыкладна ў пачатку ліпеня, а вось нарцысы — дастаткова раз на 3-5 гадоў.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.