Вы тут

Рагашчук: Сіла нашай краіны ў моцнай сувязі пакаленняў


Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук узяў удзел у акцыі «Ніхто не забыты, нішто не забыта» ў Гомелі. На досвітку ўдзельнікі акцыі сабраліся каля мемарыяла народным героям-апалчэнцам. У знак ушанавання памяці герояў запалілі лампадкі, усклалі кветкі і вянкі да манумента. Нягледзячы на ранні час правядзення, акцыя атрымала вельмі шырокі грамадскі водгук сярод дзясяткаў жыхароў абласнога цэнтра. 


— Сіла нашай краіны — у нашых людзях, у тым, наколькі моцная сувязь пакаленняў, наколькі беражлівыя адносіны да захавання гістарычнай памяці. У сучасных, вельмі няпростых геапалітычных умовах, значэнне міру і згоды ў краіне цяжка пераацаніць, — адзначыў Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.

Мікалай Рагашчук нагадаў, што з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Савецкаму Саюзу давялося вытрымаць супрацьстаянне не толькі фашысцкай Германіі, але і цэлай кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў.

— І ўжо больш за 80 гадоў яны сарамліва замоўчваюць сваю ролю ў тых страшных падзеях. Галоўным сродкам насаджэння новага парадку фашысты абралі палітыку генацыду і крывавага тэрору. Што да Беларусі, то фашысцкае камандаванне ставіла задачай ператварыць рэспубліку ў аграрна-сыравінны прыдатак Германіі. Лагеры смерці, сотні турмаў і гета, сотні тысяч сагнаных у гітлераўскае рабства, тысячы знішчаных вёсак і разбураных гарадоў, мільёны загінулых — сумная спадчына фашызму ў нашай краіне. Уся беларуская зямля пакрытая помнікамі трагедыі ў жыцці народа. Праходзяць гады, але не сціхае боль страты, — аб важнасці для нашай краіны ўшанавання памятнай даты — Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа — нагадаў Мікалай Рагашчук.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці заклікаў беларусаў у Год гістарычнай памяці захаваць тую раўнавагу і згуртаванасць, да якіх так доўга ішоў наш народ. Зрабіць усё магчымае, каб ідэалогія нацызму больш ніколі не знайшла водгуку ў сэрцах людзей, таму што ў нашай краіне ніхто не забыты і нішто не забыта!

У завяршэнні кранальнай патрыятычнай акцыі гамяльчане ў памяць аб ахвярах вайны і ў знак міру выпусцілі ў неба шары-галубы. Яны — сімвал таго, што памяць аб вялікім подзвігу ваеннага пакалення і шчырая ўдзячнасць за мір, свабоду і незалежнасць жывыя. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота newsgomel.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.