Вы тут

Работу з моладдзю і захаванне гістарычнай памяці абмеркавалі ў Клічаве


Новыя фарматы работы з моладдзю ў Магілёўскай вобласці абмеркавалі 22 чэрвеня ў час пасяджэння ў Клічаве. Удзельнікамі сустрэчы сталі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі рэгіёна, маладзёжнага парламента і моладзь вобласці, перадае БелТА.


«У краіне праходзіць Тыдзень моладзі пад слоганам „Моладзь Беларусі: памятаем традыцыі, жывём сучасным, імкнёмся ў будучыню“. Беларусь — краіна міру і спакою, і вельмі хочацца, каб так было і ў далейшым. У нас ствараюцца неабходныя ўмовы для самарэалізацыі. Дзяржава аказвае істотную дапамогу маладым сем’ям, шматдзетным бацькам. Усё гэта трэба цаніць і не паддавацца на правакацыі. Нам неабходна захаваць тое, што маем, выхаваць у маладым пакаленні патрыятызм і любоў да Радзімы. Гэта штодзённая работа. Дзякуючы ёй моладзь павінна выпрацаваць імунітэт да радыкальных ідэалогій», — сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Як адзначыла ў час выступлення начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кацярына Музычэнка, істотны ўплыў на грамадства і працэсы, якія ў ім адбываюцца, аказваюць каштоўнасныя арыенціры, погляды і інтарэсы моладзі. «Гэты ўплыў распаўсюджваецца на ўсе сферы жыцця: адукацыю, дэмаграфію, працу, клопат аб здароўі, інфармацыйную і прававую дасведчанасць і інш. Моладзь мае свае патрэбнасці, таму падтрымка дзяржавы на гэтым этапе жыцця найбольш значная. У Беларусі яна ажыццяўляецца па розных напрамках: адукацыя, магчымасць праявіць сябе ў творчай і навуковай дзейнасці, садзейнічанне занятасці, падтрымка маладых спецыялістаў і сем’яў», — падкрэсліла яна.

Паводле слоў Кацярыны Музычэнка, колькасць моладзі ў Магілёўскай вобласці — больш за 171 тыс. (17 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва). Самыя маладзёжныя раёны — Клічаўскі, Горацкі і Слаўгарадскі, а таксама Магілёў і Бабруйск. Найбольш шматлікая ўзроставая група — 25-30 гадоў (38 працэнтаў). Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, праведзенымі ў гэтым годзе, у топ-5 каштоўнасцей моладзі рэгіёна ўваходзяць здароўе, сям’я і дзеці, фінансавая стабільнасць, цікавая работа і вольны час.

Сярод пытанняў, якія абмяркоўваюцца ў час пасяджэння, сталі новыя фарматы работы з моладдзю, пытанні захавання гістарычнай памяці і патрыятызму. Паводле слоў Кацярыны Музычэнка, у рабоце з моладдзю неабходна поўнасцю выключыць фармальны падыход.

Яркім акцэнтам рабочай сустрэчы стала прэзентацыя выстаўкі «Нашы поспехі табе, Магілёўшчына!», дзе былі прэзентаваны самыя яркія маладзёжныя праекты, рэалізаваныя ў вобласці. Яны былі падзелены на некалькі блокаў. Інфармацыйныя праекты прэзентавалі СМІ рэгіёна, яшчэ адзін блок — прадстаўленне студатрадаўскага руху ў рэгіёне. Камандзір будатрада Беларуска-Расійскага ўніверсітэта «Тытан» Іван Івашкаў разам са сваімі юнакамі і дзяўчатамі паедзе працаваць у Якуцію. У іх камандзе 16 чалавек розных спецыяльнасцей, будуць працаваць амаль два месяцы. «Будзем займацца добраўпарадкаваннем: укладваць плітку, рабіць дарогі, будаваць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры ў Чаяндзінскім нафтагазакандэнсатным радовішчы. А ў мінулым годзе нам пашанцавала паўдзельнічаць у будаўніцтве Беларускай АЭС», — расказаў ён.

Акрамя таго, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка наведаў Клічаўскі краязнаўчы музей, дзе азнаёміўся з гісторыяй і дасягненнямі раёна, прадстаўленымі экспанатамі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».