Вы тут

Лукашэнка ўсклаў кветкі да брацкай магілы загінулых у гады вайны і звярнуўся да беларусаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа недалёка ад сваёй малой радзімы ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна, паведамляе БелТА.


Акрамя ўсім вядомых знакавых манументаў і мемарыяльных комплексаў, якія нагадваюць пра падзеі ваенных гадоў, у Беларусі па ўсёй краіне ёсць і тысячы такіх невялікіх магіл і помнікаў, якія таксама не павінны быць забытыя.

У Хімах, недалёка ад малой радзімы кіраўніка дзяржавы, пахаваны 18 жыхароў вёскі, а таксама танкісты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны не ўстаноўлены.

Прэзідэнт паклаў кветкі і сказаў некалькі слоў, звярнуўся да беларусаў: «У гэты дзень нашы беларусы і не толькі — жыхары постсавецкіх рэспублік —збіраюцца ля знакавых мемарыялаў, абеліскаў, якія вядомы ва ўсім свеце. Такія як Брэсцкая крэпасць, Хатынь і іншыя. Для таго, каб ушанаваць масавы гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта правільна. Але асабліва ў Беларусі велізарная колькасць была здзейснена подзвігаў невялікімі групамі савецкіх людзей, проста жыхароў Беларусі. Шмат было адзінкавых подзвігаў, асабліва лётчыкаў, танкістаў. І ўдзячныя жыхары па ўсёй нашай Беларусі устанавілі тысячы і тысячы вось такіх вось безыменных і з імёнамі невялікіх груп людзей і адзіночак помнікі. Мы не павінны пра іх забываць. Мы павінны іх утрымліваць у чысціні і парадку. Бо яны ствараюць чысціню нашых душ і сэрцаў.У гэты дзень я жадаю звярнуцца да беларусаў, каб яны асаблівую ўвагу звярнулі на гэтыя святыя мясціны».

Пасля Аляксандр Лукашэнка пабываў на магіле маці.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.