Вы тут

Бачкоў: журналісты павінны кіравацца праўдай і мець актыўную грамадзянскую пазіцыю


Журналісты павінны кіравацца праўдай і мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, заявіў журналістам першы намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Дзмітрый Бачкоў на II Форуме медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы», перадае БелТА.


Фота БелТА

«Многія лічаць, што калі ідзе інфармацыйная вайна і супраць нас працуюць фэйкамі, значыць, мы павінны сапраўды гэтак жа фэйкамі адказваць. Гэта кардынальная памылка. Прэзідэнт падчас семінара-нарады паўтарыў сваю фразу, што мы з вамі павінны працаваць праўдай, гэта наша з вамі сіла. Праўда заўсёды сябе знойдзе. Мы павінны заўсёды прытрымлівацца гэтага. Гэта стратэгічна. А тактычна мы павінны быць хутчэй, павінны ўмець праводзіць аператыўна фактчэкінг і ўпарта, мэтанакіравана гнуць сваю лінію зноў і зноў, кропля за кропляй, і такім чынам мы зможам абараніць праўду», — сказаў Дзмітрый Бачкоў.

«Мы павінны кіравацца праўдай, быць прафесійнымі і мець актыўную грамадзянскую пазіцыю», — дадаў Дзмітрый Бачкоў.

Другі год запар форум збірае лепшых прадстаўнікоў інфармацыйнай супольнасці краіны, выступае пляцоўкай для абмену думкамі і выпрацоўкі новых ідэй, прадастаўляе магчымасць кансалідацыі намаганняў экспертаў розных галін ведаў у пытаннях далейшага развіцця рэгіянальных СМІ з улікам цыфравізацыі грамадства, запытаў аўдыторыі, паспяховага прасоўвання дзяржаўнага інфармацыйнага прадукту ва ўсіх асяроддзях. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны кіраўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, эксперты ў сферы камунікацый, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі краіны, блогасферы. Арганізатар — Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.