Вы тут

Археолагі НАН знайшлі малюнак рыбы на неалітычным посудзе ўзростам каля 5 тысяч гадоў


Археолагі НАН Беларусі знайшлі фрагмент пасудзіны ўсвяцкай культуры эпохі неаліту з выявай рыбы ўзростам каля 5 тысяч гадоў, перадае прэс-служба НАН Беларусі.


Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН пад кіраўніцтвам Максіма Чарняўскага праводзіць раскопкі шматкультурнага паселішча эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку Берашча 1 побач з в. Вераб’і Лепельскага раёна. Работы вядуцца сумесна з навучэнцамі школьнага лагера краязнаўчага профілю «Дубавец» ДУА «Слабадская яслі-сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна».

Паводле інфармацыі гісторыкаў, першыя знаходкі археалагічных артэфактаў ужо ўражваюць, радуюць навукоўцаў і школьнікаў. У культурным пласце выяўляюцца шматлікія керамічныя, крэмневыя і каменныя прадметы матэрыяльнай культуры, а таксама цікавая астэалагічная калекцыя. Сярод знаходак вылучаюцца каменная двухпляцовачная шліфавальная плітка для вырабу крэмневых сякер, касцяны наканечнік дроціка, а таксама шэраг унікальных фрагментаў керамічнага посуду сярэдняга неаліту і бронзавага веку засвяцкай культуры і культуры шаравідных амфар. 

Усе знаходкі з цяперашняй экспедыцыі буду пасартаваны, пашпартызаваныя і накіраваныя ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі на лабараторныя даследаванні для далейшага даследавання.

Фота НАН Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».