Апоўдні непрацуючы 33-гадовы мінчанін праходзіў міма царквы недалёка ад станцыі метро «Спартыўная» і заўважыў непрышпілены электрасамакат. Нядоўга думаючы, ён забраў чужы транспарт, каб пасля перапрадаць з рук.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына не стаў разбірацца з тонкасцямі кіравання новай тэхнікай і павёў самакат у руках. За электратранспарт коштам каля 1600 рублёў зламыснік выручыў усяго 50, якія затым патраціў на спіртное.
Аператыўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска ўстанавілі, што напярэдадні мінчанін выкраў яшчэ два непрышпіленыя веласіпеды — іх ён таксама прадаў выпадковым знаёмым за бясцэнак.
У адносінах да мужчыны распачаты крымінальныя справы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.