Вы тут

У Тэатры юнага гледача адбылася прэм’ера спектакля «Альпы. Сорак першы»


У Тэатры юнага гледача 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, адбылася прэм’ера спектакля «Альпы. Сорак першы». Пастаноўка, рэжысёрам якой стала Таццяна Самбук, створана па матывах аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада». 


Гісторыя Івана і Джуліі разгортваецца адразу ў дзвюх часавых прасторах: у сучаснасці і ў мінулым. Маладыя людзі выпадкова сустракаюцца недзе ў лесе, падчас уцёкаў з палону. Паступова яны адкрываюцца адно аднаму, збліжае іх і агульная мэта — дайсці да перавала. Ролі Івана і Джуліі выконвалі Генадзь Гаранскі і Анастасія Крыштаповіч. Паралельна вядзецца лінія, якая распавядае аб жыцці Івана і Джуліі ў наш час — вось яны п’юць гарбату, чытаюць адзін другому вершы і слухаюць песні ваенных часоў. Пару ў сучаснасці сыгралі заслужаныя артысты Беларусі Леанід Улашчанка і Вера Кавалерава. Аб тым, што гісторыя скончыцца трагічна, спачатку здагадацца амаль немагчыма. Падказку дае толькі мастацкае асвятленне сцэны. У нейкі момант мяккіх, утульных колераў амаль не застаецца. Акцёры нагадваюць фігуры з чорна-белых старых фотаздымкаў. Менавіта ў той момант разумееш: Іван і Джулія ў сучаснасці — гэта ілюзія, чыясьці фантазія…

Прапануем вам адчуць атмасферу спектакля «Альпы. Сорак першы» праз фотарэпартаж Анатоля Клешчука. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота Анатоля КЛЯШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.