З 26 чэрвеня тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 4-6 градусаў перасягаць норму, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«На спадарожнікавым здымку відаць, што мнагаярусная воблачнасць атмасферных франтоў, якія пагаршалі надвор’е ў Беларусі ў першай палавіне бягучага тыдня, перамясцілася на тэрыторыю Украіны. Цяпер жа ў вобласці павышанага атмасфернага ціску над нашай краінай назіраецца малавоблачнае надвор’е, што забяспечвае добрае праграванне паветра ў дзённы час. У чацвер, 23 чэрвеня, тэмпература паветра будзе блізкая да кліматычнай нормы, а ўжо з нядзелі, 26 чэрвеня, у нашу краіну накіруецца вельмі цёплае паветра з Міжземнамор’я. З гэтага дня сярэдні фон тэмпературы паветра будзе на 4-6 градусаў вышэйшы за належныя для трэцяй дэкады чэрвеня значэнні, а ў разгар дня паветра будзе прагравацца да плюс 30 градусаў і вышэй», — расказалі ў Белгідрамеце.
Паводле інфармацыі цэнтра, антыцыкланальны характар надвор’я захаваецца як мінімум да пачатку наступнага тыдня, а гэта значыць, што істотных ападкаў па рэспубліцы не чакаецца.
У Белгідрамеце папярэдзілі, што ва ўмовах сухога і вельмі цёплага надвор’я ў Беларусі клас пажарнай небяспекі паступова ўзрасце да трэцяга (сярэдняе гарэнне).
Прэв’ю: БелТА
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.