Вы тут

Кітайскія навукоўцы мяркуюць атрымаць кісларод і паліва з месяцовага грунта


Кітайскія навукоўцы-матэрыязнаўцы выявілі, што месяцовы грунт можа патэнцыйна выпрацоўваць кісларод і паліва, што сведчыць аб новых магчымасцях у выкарыстанні месяцовых рэсурсаў для далейшага даследавання космасу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Навукоўцы з Нанкінскага ўніверсітэта заявілі, што ўзоры месяцовага грунта, дастаўленыя на Зямлю зондам «Чан’э-5», утрымліваюць актыўныя злучэнні, якія могуць ператвараць вуглякіслы газ у кісларод і паліва. Спачатку яны спадзяваліся распрацаваць сістэму на аснове пераваг месяцовага грунта і сонечнай радыяцыі — двух рэсурсаў, якімі багаты Месяц, адзначаецца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Joule. Пасля аналізу месяцовага грунта, прывезенага зондам «Чан’э-5», каманда даследчыкаў выявіла, што ўзор змяшчае багатыя жалезам і тытанам злучэнні, якія пры наяўнасці сонечнага святла і вуглякіслага газу могуць працаваць у якасці каталізатара для атрымання кіслароду.

Каманда прапанавала стратэгію выкарыстання месяцовага грунта для электролізу вады, здабытай на Месяцы і ад сістэмы жыццезабеспячэння касманаўтаў, у кісларод і вадарод. Па задумцы, гэты працэс падсілкоўваўся і працаваў бы ад сонечнага святла.

Паводле даследавання, вуглякіслы газ, які выдыхаецца «жыхарамі Месяца», можа збірацца і аб’ядноўвацца з вадародам для атрымання метану, які можна выкарыстоўваць у якасці паліва. Дзякуючы гэтаму спосабу, для вытворчасці кіслароду і паліва, якія маглі б падтрымліваць жыццё на месяцовай базе, будзе адсутнічаць неабходнасць у любой знешняй энергіі акрамя сонечнага святла, адзначаюць даследчыкі.

«Мы выкарыстоўваем даступныя рэсурсы з навакольнага асяроддзя, каб звесці да мінімуму карысную нагрузку ракеты-носьбіта, і наша стратэгія прапануе сцэнарый для ўстойлівага і даступнага пазазямнога асяроддзя пражывання», — падкрэсліў адзін з аўтараў навуковай работы Яа Інфан з Нанкінскага ўніверсітэта. Даследчыкі адзначылі, што каталітычная эфектыўнасць месяцовага грунта меншая, чым у каталізатараў, даступных на Зямлі. Зараз з дапамогай розных метадаў, напрыклад, шляхам плаўлення месяцовага грунта ў нанаструктураваны матэрыял з высокай энтрапіяй, навукоўцы працуюць над паляпшэннем сістэмы. Яны плануюць пратэставаць сістэму ў космасе, верагодна гэта адбудзецца падчас будучых кітайскіх пілатуемых місій на Месяц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».