Вы тут

«Легенды старой ратушы», паэтычнае прысвячэнне гораду, «Бухта дракона»: Віцебск адзначыць 1048-годдзе


Віцебск 24-26 чэрвеня будзе адзначаць 1048-годдзе, на якое запрашае гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Арганізатары расказалі БелТА, у якім рытме будзе жыць святочны горад і дзе варта пабываць.


Адкрыюцца святочныя мерапрыемствы пятнічным урачыстым канцэртам у Летнім амфітэатры. У 18.00 на галоўнай адкрытай сцэнічнай пляцоўцы горада выступяць творчыя калектывы і артысты Віцебска, а таксама ганаровае званне «Чалавек года» ўручаць жыхарам абласнога цэнтра, якія ўнеслі ўклад у развіццё і росквіт Віцебска.

У суботу, 25 чэрвеня, «Легенды старой ратушы» раскажуць і пакажуць у абласным краязнаўчым музеі: тут адбудзецца тэатралізаваны паказ, дзе госці пазнаёмяцца з горадам і старонкамі гісторыі віцебскай ратушы. На «Віцебскім вернісажы», які разгорнецца на пешаходнай вуліцы Суворава і ў скверы Маякоўскага, можна будзе наведаць выставу-кірмаш работ мастакоў і народных майстроў. Тут жа будзе праходзіць музычная праграма. І яшчэ госці свята змогуць пабываць разам з Віцебскім заапаркам на прагулцы, убачыць жыхароў гарадскога заасаду і даведацца пра гісторыю іх з’яўлення ў абласным цэнтры.

Музеі горада правядуць бясплатныя экскурсіі, займальныя квесты, а ў арт-прасторы «Талстога, 7» можна будзе прыняць удзел у розных майстар-класах. На плошчы 1000-годдзя з 12.00 да 14.00 адбудзецца фінал чэмпіянату Беларусі сярод ветэранаў парашутнага спорту, дзе ўдзельнікі прадэманструюць філіграннае майстэрства прызямлення на абазначанае месца.

У другой палавіне дня на плошчы Свабоды юным віцябчанам прадаставяць месца для творчасці, дзе яны крэйдай на асфальце змогуць намаляваць рознакаляровыя карціны шчасця. А для маленькіх і вялікіх ласуноў яшчэ арганізуюць сапраўднае свята, у тым ліку жывата.

На пляцоўцы каля Летняга амфітэатра амаль увесь дзень будуць раўці маторы: тут пройдуць аўтафестываль Gymkhana-2022 і чэмпіянат Беларусі па аўтаслаламе, таму аматары жалезных коней змогуць атрымаць ударную дозу адрэналіну і захаплення ад «гарцуючых» па пляцоўцы аўто.

На плошчы Перамогі маладзёжная сталіца Беларусі прыме грандыёзнае свята для прадстаўнікоў узроставай катэгорыі ад 14 да 35 гадоў і не толькі. Велапрабег, інтэрактыўныя пляцоўкі, конкурсы і розыгрышы прызоў — усё гэта чакае гасцей Дня моладзі. На сцэне пройдзе абласны адборачны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь маладзёжных талентаў». Як расказалі ў абкаме БРСМ, у ім прымуць удзел каля 40 калектываў і выканаўцаў з усёй Віцебшчыны, сярод якіх у трох намінацыях выберуць пераможцаў. Яны прадставяць вобласць у фінале конкурсу, які пройдзе ў час «Славянскага базару» на гэтай жа пляцоўцы, і паспаборнічаюць за Гран-пры ў сваіх катэгорыях з калегамі ўжо з усёй рэспублікі. А каля фантана ў парку на праспекце Фрунзэ для моладзі арганізуюць музычна-забаўляльную праграму «Бухта дракона».

Святы раёнаў і мікрараёнаў горада, спартыўныя баталіі на футбольным полі, за шахматнай дошкай, мотаджымхана, спартыўная рыбалка сярод людзей з інваліднасцю — міма такіх падзей не зможа прайсці ніхто. Суботнія святы завершацца маляўнічым феерверкам.

У нядзелю, 26 чэрвеня, віцябчан запрашаюць на ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне абласнога цэнтра. На вуліцы Леніна разгорнецца кірмаш. У комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі ў Мазурыне пройдуць канцэртныя праграмы, віктарыны, гульні, конкурсы. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа правядзе музычна-паэтычны вечар, дзе прагучаць прысвячэнні ў вершах гораду, які пасля Вялікай Айчыннай вайны застаўся практычна поўнасцю разбураным і дзякуючы ўпартасці і любові яго жыхароў паўстаў з попелу. Напярэдадні свайго дня нараджэння Віцебск запрашае ўсіх у госці — адпачыць і ўбачыць, як ён з узростам толькі папрыгажэў і набыў асаблівы шарм.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.