Вы тут

АНТ 20 гадоў. Яікімі сюрпрызамі канал будзе радаваць гледачоў?


25 чэрвеня тэлеканалу АНТ спаўняецца 20 гадоў. Незалежна ад таго, як мяняюцца сезоны, інфармацыйны парадак дня, запыты аўдыторыі, тут знаходзяць магчымасць не губляць сваіх гледачоў, таму што тэлевізійны інфапрадукт робяць сапраўдныя прафесіяналы.


Пацвердзіла тое і перамога ў пяці намінацыях на сёлетняй Нацыянальнай тэлевізійнай прэміі «Тэлевяршыня». Нагадаем, найвышэйшай адзнакай журы адзначыла рэжысёрска-пастановачную групу тэлепраекта АНТ «ХІІ Нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь», серыю журналісцкіх расследаванняў тэлеканала, праграму палітычнага аглядальніка Ігара Тура «Прапаганда», найлепшай інфармацыйнай праграмай прызналі «Нашы навіны», а «Наша раніца» атрымала ўзнагароду як найлепшая ранішняя інфармацыйна-забаўляльная праграма. У новай намінацыі гэтага года «Адзіны фронт» за сумесную работу розных СМІ ў межах адной тэмы былі адзначаны рэпарцёр Андрэй Аляксандраў і аператар Іван Баравы.

У дзень нараджэння тэлеканал АНТ таксама будзе радаваць сваю аўдыторыю сюрпрызамі. Так, у выпуску «Наша раніца ў суботу» гледачоў чакае святочная «ялінка з падарункамі». А вечарам не прапусціце спецыяльны выпуск праграмы «Што? Дзе? Калі?»: каманда тэлевізіёншчыкаў згуляе супраць тэлегледачоў. У нядзелю глядзіце ў вячэрнім эфіры выпуск «20 гадоў АНТ. Нагода пагаварыць». А мы віншуем тэлеканал АНТ з надыходзячым днём нараджэння і жадаем яшчэ доўгія гады збіраць сваю аўдыторыю каля экранаў!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.