Вы тут

Сасновіч і Міхалікава выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Бад-Хомбургу


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і славачка Тэрэза Міхалікава выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у нямецкім Бад-Хомбургу з прызавым фондам $251 тыс, паведамляе БелТА.


У сённяшнім чвэрцьфінале яны абыгралі беларуску Лідзію Марозаву і амерыканку Кейтлін Крысціян — 4:6, 6:4, 10:3.

На старце адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч уступіла французскай тэнісістцы Каралін Гарсія — 6:2, 3:6, 4:6.

У першым раўндзе мужчынскага адзіночнага разраду турніру ў іспанскай Мальёрцы з прызавым фондам 886,5 тыс. еўра беларускі тэнісіст Ілья Івашка перамог фіна Эміла Руусувуоры — 6:4, 6:1, а ў 1/8 фіналу ўступіў шостай ракетцы планеты грэку Стэфанасу Цыцыпасу — 4:6, 4:6.

Спаборніцтвы ў Іспаніі і Германіі фінішуюць 25 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».