Вы тут

Як каханне можа змяніць характар мужчыны?


Мужчына ў маладосці залішне паглынуты ўласнай персонай, яму і справы няма да чужых патрэбаў. На першае месца ён ставіць сябе і свае жаданні. Мужчынская псіхалогія арыентавана на спаборніцтвы і перамогу любой цаной. Хлопцы атрымліваюць асалоду толькі ад сваёй перамогі, нягледзячы на тое, што іх лепшы сябар прайграў. У юнацтве цалкам задавальняе служэнне самому сабе, аднак з прыходам сталасці гэтага становіцца недастаткова. У гэтым узросце мужчыну невядома, што каханне, якое дорыш чалавеку, можа стаць галоўнай крыніцай шчасця і задавальнення. Каб адчуць усю паўнату жыцця, яму цяпер неабходна, каб яно штодня прысутнічала ў яго жыцці. Упершыню ў жыцці ён адчуў, што яму ёсць справа яшчэ да кагосьці, акрамя сябе. Толькі адзін погляд жанчыны — і жыццё напаўняецца новым сэнсам. Хоць яму самому па-ранейшаму неабходна атрымліваць клопат, яго галоўнай патрэбай зараз становіцца самому аддаваць яго іншаму чалавеку. У большасці сваёй мужчыны не толькі хочуць аддаць сваё каханне, але і самі адчуваюць вострую неабходнасць у ім. Менавіта каханне да дзяўчыны прымушае паводзіць сябе бескарысліва.


У чым мае патрэбу мужчына ў адносінах? Сапраўды, калі мужчына кахае, гэта пачуццё прымушае яго паказваць свае лепшыя якасці. У гэты момант яго вера ва ўласныя сілы ўзрастае, і ён здольны на многае. Адчуваючы закаханасць, мужчына становіцца мацней. Атрымаўшы магчымасць прадэманстраваць свае магчымасці, ён выказвае сябе паўней за ўсё. Хлопец закахаўся — і для яго ўжо мае значэнне не толькі ён сам, але і іншы чалавек. Цяпер ён вольны і можа даць нешта іншай істоце — не дзеля ўласнай выгады, а таму, што чалавек яму неабыякавы. Задавальняючы патрэбы сваёй партнёркі, ён адчувае такое ж задавальненне: ёй добра — значыць, і ён таксама задаволены. Ён гатовы вырашаць любыя цяжкасці, бо яе шчасце робіць шчаслівым і яго. Цяпер яму лягчэй змагацца з любымі непрыемнасцямі. Усведамленне таго, што ён дзейнічае дзеля кагосьці, а не толькі для сябе, зараджае яго энергіяй і аптымізмам.

Мужчыны прызналі, што ўсе іх дасягненні нічога не значаць, калі няма побач жанчыны, якая шануе яго магчымасці і старанні.

Мужчыны адчуваюць душэўны ўздым і прыліў сіл энергіі, калі адчуваюць сябе патрэбнымі. Жанчыны адчуваюць душэўны ўздым і прыліў сіл, калі адчуваюць, што пра іх клапоцяцца. 

Калі адносіны з жанчынай разбураюцца, мужчына ўпадае ў дэпрэсію. Яму становіцца ўсё абыякава, акрамя яго самога, і ён нават не ведае прычыны гэтай прыгнечанасці. Без адчування патрэбнасці мужчына ў адносінах з жанчынай губляе актыўнасць і энергію, і з кожным днём здольны ўсё менш укласці ў стасункі. У такія моманты хлопцу не да завязвання якіх бы там ні было адносін, ён сыходзіць у маўчанне і выцягнуць яго адтуль практычна немагчыма. Ён задае сабе пытанне: «Навошта мне ўсё гэта патрэбна?», «Дзеля чаго развіваць адносіны?» Ён не ведае, што яму ўсё стала абыякава ад таго, што ён перастаў адчуваць сябе патрэбным. Мужчына нават і не разумее, што знайшоўшы чалавека, які будзе мець патрэбу ў ім, ён зможа пазбавіцца ад дэпрэсіі і атрымаць стымул да жыцця.

Адчуваць, што ты не патрэбны — павольная смерць для мужчыны.

Калі мужчына не адчувае, што яго прысутнасць у нечым жыцці змяняе яе да лепшага, яму становіцца цяжка падтрымліваць сваю цікавасць да жыцця і адносін з партнёркай. Якая ўжо тут матывацыя, калі ты не патрэбен... Каб матывацыя зноў пачала дзейнічаць, яму неабходна адчуць, што яго шануюць, вераць і прымаюць такім, які ён ёсць, — са ўсімі плюсамі і мінусамі.

Атрымаўшы магчымасць прадэманстраваць свае якасці і магчымасці, мужчына выказвае сябе больш поўна. Імкнецца быць лепшай версіяй сябе. І толькі адчуваючы, што не можа дабіцца поспеху, зноў замыкаецца ў сабе.

У чым мае патрэбу жанчына ў адносінах? Большасць мужчын вельмі слаба ўяўляюць сабе, наколькі важна для жанчыны адчуваць, што пра цябе клапоцяцца, што ты не адна. Партнёрка шчаслівая, калі ведае, што мужчына не застанецца абыякавым да яе просьбы. Калі яна знервавалася, стамілася, страціла надзею, не ведае, што рабіць, калі ёй дрэнна, больш за ўсё ёй трэба менавіта гэта: ведаць, што побач блізкі чалавек, які гатовы прыйсці на дапамогу. Аднак адчуць такую неабходную падтрымку — спачуванне, разуменне, суперажыванне — ёй даволі цяжка. Уся справа ў тым, што інстынкт падказвае мужчынам: «Калі чалавеку дрэнна, лепшае, што ты можаш зрабіць, — гэта пакінуць яго ў спакоі». Так яны і робяць! І дарма. Бачачы сяброўку ў засмучаных пачуццях, мужчына з самых лепшых памкненняў адыходзіць убок. І дарма. Ён не валодае інстынктам, здольным падказаць, да якой ступені ёй зараз трэба, каб ён проста быў побач і выслухаў яе. Дзелячыся сваімі пачуццямі, жанчына пачынае ўспамінаць аб тым, што яна вартая кахання, што яна не адна на свеце, што ёй ёсць на каго абаперціся. Яна супакойваецца, успамінае, што заслугоўвае кахання проста так — таму, што яна жанчына, яна можа дазволіць сабе паслабіцца, аддаваць менш, а атрымліваць больш. Памятайце, што вы вартыя гэтага.

Не адчуваючы клопату, жанчына паступова стамляецца ад аднабаковай адказнасці, ад таго, што ёй даводзіцца занадта шмат аддаваць. I наадварот, адчуваючы клопат і павагу мужчыны, яна ў поўным сэнсе напаўняецца энергіяй і здольна ўкласці ў гэтыя адносіны значна больш.

Гэтак жа і ў нашы дні многія жанчыны адчуваюць стомленасць ад таго, што ім увесь час даводзіцца нешта аддаваць. Ім неабходны час для саміх сябе, для таго, каб разабрацца ў сабе, заняцца толькі сабой. Ім патрэбен нехта, хто аказвае эмацыйную падтрымку, пра каго не даводзілася б клапаціцца. Падобныя змены звычайна адбываюцца з мужчынамі і жанчынамі, калі надыходзіць сталасць. У юнацтве дзяўчынам значна больш уласціва ахвяраваць сабой, прыстасоўваючыся да жаданняў і запатрабаванняў партнёра. Аднак з часам партнёрка разумее, да якой ступені яна забывалася пра сябе дзеля мужчыны. І мужчына толькі з узростам разумее, што не толькі ён адзіны заслугоўвае чалавечага стаўлення і павагі.

Калі кожны з партнёраў імкнецца задавальняць свае ўласныя патрэбы за кошт іншага, гэта шлях да няшчасця, крыўдаў і канфліктаў. Сакрэт поспеху адносін у тым, што перамагчы павінны абодва партнёры, напаўняючы адно аднаго разуменнем, павагай і клопатам.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».