Вы тут

Перацягванне аўтамабіля, падыманне бярвён. Наймацнейшага магіляўчаніна абяруць 2 ліпеня


Наймацнейшага магіляўчаніна абяруць у абласным цэнтры 2 ліпеня. Пра гэта БелТА расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.


«Летась такі конкурс у Магілёве праходзіў упершыню. Ён спадабаўся ўсім: і гледачам, і ўдзельнікам, і арганізатарам. Таму мы вырашылі прадоўжыць гэту традыцыю і сёлета, але з невялікімі зменамі», — расказаў ён.

Крыху змянілася конкурсная праграма. «У мінулым годзе этапы спаборніцтва мы прыдумвалі самі, а ўжо ў гэтым нас падтрымала федэрацыя Беларусі па сілавых відах спорту. Яны дапамагаюць з арганізацыяй конкурсу, а таксама прывязуць спецыялізаванае абсталяванне для яго», — адзначыў ён.

Спаборнічаць магіляўчане будуць у такіх відах, як перацягванне аўтамабіля, падыманне бярвён, перанос розных цяжараў. Арганізатары ўпэўненыя, конкурс атрымаецца яркім і цікавым.

«Сёлета мы вырашылі пашырыць наш конкурс: у ім могуць паўдзельнічаць і жанчыны. Для іх мы падрыхтуем асобную праграму іспытаў. Але адбудзецца дадзеная частка спаборніцтва толькі ў тым выпадку, калі мы набяром хоць бы мінімальную колькасць заявак», — адзначыў Дзмітрый Лацянкоў.

Цяпер у горадзе працягваецца набор заявак на ўдзел у конкурсе. Ён працягнецца да панядзелка, 27 чэрвеня, уключна. Колькасць месцаў абмежаваная. Калі ахвотных выпрабаваць сваю сілу будзе шмат, арганізатары правядуць папярэдні адбор.

Конкурс «Самы моцны магіляўчанін» пройдзе на плошчы Адзінства. Пачатак у 14 гадзін. Уваход вольны.

Прэв'ю: pixabay.com  

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.