Вы тут

Эрмітаж упершыню з 1990-х гадоў уводзіць мараторый на выстаўкі ў Еўропе і ЗША на цэлы год


Эрмітаж увёў мараторый на выстаўкі ў ЗША і краінах Еўропы. Расійскі музей ужо ўводзіў падобныя абмежаванні ў 1990-х гадах, тады яны тлумачыліся меркаваннямі бяспекі і патэнцыйнымі фінансавымі рызыкамі, паведамляе ТАСС.


У мінулым месяцы генеральны дырэктар музея Міхаіл Піятроўскі заявіў, што немагчыма вывозіць выстаўкі за межы Расіі ў бліжэйшы год з-за складанай геапалітычнай сітуацыі.

Эрмітаж у сакавіку — чэрвені ўдзельнічаў у васьмі замежных выстаўках. Яны праходзілі ў Бруселі, Амстэрдаме, Гамбургу, Парыжы, Лондане, Рыме і Мілане.

Кіраўніцтва Эрмітажа падкрэсліла, што сёлета плануецца пашырыць актыўнасць музея ў Расіі. На дадзены момант выстаўкі праходзяць у Казані, Омску, Екацярынбургу і Выбарге. Увосень ва ўсіх цэнтрах-спадарожніках Эрмітажа плануецца чарговая змена экспанатаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».