Вы тут

У Беларусі травы ўбраны амаль з 80 працэнтаў плошчаў


У Беларусі травы ўбраны амаль з 80 працэнтаў плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 24 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 53,7 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай — 89,7 працэнта, Мінскай — 96,8 працэнта, Магілёўскай — 85,5 працэнта. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1 млн. 39,5 тыс. га, што складае 78,2 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 153,5 тыс. т сена (16,1 працэнта да плана), 6 млн. 213,2 тыс. т сенажу (64,3 працэнта) і 238,2 тыс. т сіласу (1,25 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9 600 000 т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 19,6 працэнта ад плана. Сіласа плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу — 13,2 млн т (у тым ліку ў палімернае пакаванне — 1 млн т), сена — 955,2 тыс. т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.