Вы тут

Закансервуйце густ лета ў мятным варэнні


Усе ведаюць, што з мяты можна заварыць смачны, духмяны і карысны чай. Але прымяненне мяты значна шырэй. Мы раім прыгатаваць варэнне з мяты, якая дакладна ёсць у кожнага на агародзе або ў садзе. Сіроп ці варэнне з яе можна выкарыстоўваць для ліманадаў, як насычэнне для торта, дадатковы інгрэдыент у крэм або паліванне для бліноў.


Фота tv.ua

Спатрэбіцца: лісты мяты — 250 г, цукар — 1 кг, лімон — 2 штукі, вада — 0,5 л.

Лісце мяты прамыйце і злёгку абсушыце, затым здрабніце. Лімоны разам з лупінай нарэжце дробна. Складзіце ўсё ў каструлю, дадайце вады і варыце 10 хвілін. Пакіньце на суткі. Затым адцісніце сумесь і працадзіце настой, дадайце да яго цукар і варыце да гатоўнасці хвілін 30—40. Адразу разліце гарачае варэнне ў стэрылізаваныя слоікі і закатайце.

Смачна есці!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».