Вы тут

Ці будуць у Беларусі павышаць пенсіённы ўзрост? Петрышэнка адказаў на пытанне парламентарыяў


Тэма павышэння пенсіённага ўзросту ўрадам не абмяркоўваецца. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


«Што датычыцца павелічэння пенсіённага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаванні такіх тэм няма. Мы цяпер плаўна перайшлі да пенсіённага ўзросту для мужчын — 63 гады, для жанчын — 58 гадоў. І мы павінны адчуць, як будзе функцыянаваць наша эканоміка, сацыяльная сфера ў існуючых умовах. Рэзервы для таго, каб выконваць сацыяльныя абавязацельствы, у тым ліку пенсіённыя, дзяржава будзе шукаць у іншых напрамках», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер выступіў сёння перад парламентарыямі з дакладам на тэму «Аб развіцці сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.