Вы тут

Даходы культурнай індустрыі Кітая дасягнулі 2,7 трлн. юаняў


Згодна з афіцыйнымі данымі, сёлета ў першым квартале сектар прадпрыемстваў культурнай індустрыі Кітая захаваў тэндэнцыю аднаўленчага росту, нягледзячы на негатыўнае ўздзеянне эпідэміі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За гэты перыяд сукупныя аперацыйныя даходы буйных прадпрыемстваў, звязаных з культурнай індустрыяй і сумежнымі з ёй галінамі, склалі каля 2,7 трлн. юаняў (408 млрд. долараў), павялічыўшыся на 5 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР. У прыватнасці, аперацыйныя даходы падсектара па стварэнні культурнага кантэнту цягам студзеня-сакавіка ўзраслі на 10,1 працэнта.

Рэгіёны цэнтральнага Кітая лідзіруюць па тэмпах росту, паколькі аперацыйныя даходы іх прадпрыемстваў у сферы культурнай індустрыі павялічыліся на 12 працэнтаў. За імі ідуць адпаведныя прадпрыемствы ўсходняга і заходняга рэгіёнаў краіны.

Дадзеныя ДСУ КНР былі атрыманы ў ходзе абследавання, праведзенага сярод галіновых прадпрыемстваў, штогадовыя даходы ад гаспадарчай дзейнасці кожнага з якіх складаюць ад 20 мільёнаў юаняў і вышэй.

На наступным этапе, паводле заявы ДСУ, на аснове належнай работы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі чакаецца стабільнае развіццё адпаведнай індустрыі і сумежных з ёй галін. Гэта будзе адбывацца па меры далейшай аптымізацыі ўмоў для развіцця культурнага рынку і мэтанакіраванага ажыццяўлення палітыкі па аказанні дапамогі прадпрыемствам гэтага сектара ў пераадоленні цяжкасцяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».