Вы тут

Удалы час для Стральцоў, татальная эканомія ў Вадаліваў


Гараскоп на ліпень 2022 года.


Фота: pixabay.com

АВЕН

Надыходзіць складаны час. Давядзецца хапацца за некалькі спраў адразу. Гэта трэба для таго, каб паспяхова перажыць другі месяц лета. Таму рэкамендуецца старанна распланаваць свае справы і імкнуцца дазіраваць энергію. Не варта браць на сябе чужыя абавязацельствы і ўзвальваць на свае плечы непасільную ношу. Нічым добрым гэта не скончыцца. Сямейныя прадстаўнікі знака могуць атрымаць неспадзяванку ад другой палавінкі. Адзінокім прадстаўнікам знака будзе не да амурных перажыванняў. Занадта шмат сіл будуць забіраць работа і пошук дадатковых крыніц прыбытку. Здароўе, аднак, не патурбуе. Гэты час добра выкарыстоўваць для насычэння арганізма вітамінамі і карыснымі мікраэлементамі. Варта падналегчы на свежую садавіну і ягады, а таксама часцей бавіць час на свежым паветры. Напружаная сітуацыя ў прафесійнай сферы можа адбіцца на якасці сну і настроі. Акцэнтуйце ўвагу на духоўных практыках, умераных фізічных нагрузках і чытанні.


ЦЯЛЕЦ

Варта заняць чакальную пазіцыю і назапашваць сілы для эфектнага кідка. Цяпер не самы спрыяльны час для перамен і рашучых дзеянняў. А назапашаная энергія дазволіць зрабіць правільныя крокі ў патрэбным напрамку, калі прыйдзе прыдатны для гэтага час. Можна прымераць на сябе ролю шпіёна і паціху збіраць інфармацыю, якая спатрэбіцца ўжо ў хуткай будучыні. Сямейным прадстаўнікам знака будзе складана дасягнуць гармоніі ў адносінах з блізкім чалавекам. Зоркі раяць не паддавацца эмоцыям і імкнуцца знаходзіць кампрамісы ў складаных сітуацыях. Адзінокія прадстаўнікі знака могуць пазнаёміцца з вельмі цікавым чалавекам. Але патэнцыяльнага спадарожніка можа збянтэжыць ваша празмерная напорыстасць. Таму зоркі раяць развіваць гэты раман паступова, праходзячы ўсе этапы рамантычных адносін. Істотных праблем са здароўем не прадбачыцца. Варта аддаць больш увагі фізічным нагрузкам. Гэта дапаможа палепшыць метабалізм і пазбегнуць некаторых захворванняў.


БЛІЗНЯТЫ

Ёсць сэнс праверыць, ці не аказаліся ў найбліжэйшым акружэнні карыслівыя асобы. Магчыма, хтосьці з «добрых» сяброў знаходзіцца побач толькі дзеля пэўнай выгады. Зоркі раяць перагледзець круг зносін і сабраць вакол сябе толькі правераных і пазітыўных людзей. Поспех у фінансавай сферы чакае тых, хто толькі нядаўна адкрыў свой бізнес і працуе разам з блізкімі сябрамі ці сваякамі. А вось з сумніўнымі спосабамі заробку варта быць асцярожнымі. Ёсць высокая рызыка ўвязацца ў авантурныя гульні ашуканцаў. Месяц спрыяльны ў плане самаразвіцця. Зоркі раяць выкарыстоўваць гэты час з максімальнай карысцю для сябе. Калі вы даўно хацелі навучыцца кіраваць машынай ці вывучыць замежную мову, самы час узяцца за работу. Адзінокія прадстаўнікі знака могуць закахацца. Пачуцці будуць настолькі моцнымі, што ўжо праз некаторы час захочацца замацаваць гэтыя адносіны паходам у загс. У сямейных Блізнят адносіны з партнёрам будуць складвацца гарманічна. Для добрага самаадчування пажадана хоць бы раз на тыдзень рабіць разгрузачныя дні, а таксама ўключыць у свой рацыён як мага больш свежай садавіны і лясных ягад.


РАК

Прыгледзьцеся да некаторых з найбліжэйшага кола зносін. Цалкам магчыма, вы для кагосьці ўжо вельмі даўно выконваеце ролю камізэлькі. Так, дапамагаць добрым словам і парадай трэба. Але неабавязкова рабіць гэта для кожнага. Асабліва калі гаворка ідзе пра малазнаёмых людзей. З такімі падыходамі не застанецца тых самых добрых слоў для блізкіх і родных людзей. У прафесійнай сферы прадстаўнікі знака ў ліпені змогуць праявіць свае найлепшыя якасці, дабіўшыся прыхільнасці начальства і павагі з боку калег. Але грашовае заахвочванне не будзе такім жа высокім. Ёсць шанц, што нейкае хобі можа ператварыцца ў крыніцу дадатковага даходу. Паток кліентаў адразу вялікі не будзе, аднак даход можна назваць стабільным. У асабістым жыцці ў сямейных Ракаў чакаецца дробная бязладзіца. Вашай другой палавінцы не хапае клопату і ўвагі. А вось адзінокім прадстаўнікам знака варта часцей глядзець па баках. Недзе побач знаходзіцца чалавек, які ўжо на працягу доўгага часу спрабуе звярнуць на сябе вашу ўвагу. Зоркі абяцаюць выдатны настрой і добрае самаадчуванне на працягу ўсяго месяца. Праўда, некаторым прадстаўнікам знака ўсё ж такі лепш быць асцярожнымі ў плане харчавання. У ліпені ёсць нязначная рызыка харчовых атручэнняў.


ЛЕЎ

У гэтым месяцы многія Львы будуць змагацца з сумненнямі, прымаючы важныя для сябе рашэнні. Калі правільны адказ так і не з’явіцца на гарызонце, трэба звярнуцца па дапамогу да аўтарытэтнага чалавека. Але дакладна не варта прыслухоўвацца да меркавання старонніх і малазначных людзей. Нельга вырашаць пытанні звыклым для сябе метадам — з наскоку. Толькі стабільная паслядоўнасць дзеянняў дапаможа дасягнуць паляпшэння фінансавага становішча. Ёсць верагоднасць, што ў ліпені давядзецца дапамагчы камусьці са сваякоў. Таму будзьце гатовыя ахвяраваць сваімі інтарэсамі на карысць старэйшага пакалення. У сямейных прадстаўнікоў знака могуць узнікнуць непаразуменні з другой палавінкай. Старайцеся праяўляць больш клопату і ўвагі ў адносінах да блізкага чалавека. А вось адзінокім прадстаўнікам знака час зменшыць абароты. Празмернае захапленне процілеглым полам не дасць станоўчых вынікаў. У ліпені Львы могуць сутыкнуцца з праблемамі стрававальнай сістэмы. Зоркі раяць сесці на аздараўленчую дыету і заняцца прафілактыкай захворванняў ЖКТ.


ДЗЕВА

Захочацца ўсяго і адразу. Жаданняў і планаў будзе настолькі шмат, што некаторыя сур’ёзна задумаюцца над скарачэннем часу для сну. Рабіць тое не варта. Зоркі раяць разумна расставіць прыярытэты і сканцэнтраваць усе намаганні на дасягненні па-сапраўднаму значных мэт. У прафесійнай дзейнасці не выключаны дробныя канфлікты і непрыемнасці. У адзінокіх прадстаўнікоў знака ў ліпені чакаецца некалькі цікавых знаёмстваў. Магчыма, некаторыя змогуць завязаць рамантычныя адносіны з доўгатэрміновай перспектывай. А вось сямейным прадстаўнікам знака час удзяліць пільную ўвагу дзецям. Астролагі раяць асцерагацца кандыцыянераў і занадта халоднай вады. Нягледзячы на тое, што ліпень — гарачы месяц, у гэты час існуе вялікая верагоднасць прастудных захворванняў.


ШАЛІ

 Лепш спадзявацца выключна на ўласныя сілы. Старайцеся часцей прыслухоўвацца да ўнутранага голасу і звяртаць увагу на прадчуванні. Месяц неспрыяльны для сур’ёзных выдаткаў і фінансавых укладанняў. Вялікая верагоднасць узнікнення незапланаваных выдаткаў. Гэта можа быць паломка бытавой тэхнікі ці раптоўны рамонт. Адзінокія Шалі будуць вагацца, што характэрна для прадстаўнікоў дадзенага знака: ці то пасталець, ці то завесці яшчэ некалькі раманаў. Датычна здароўя: у ліпені некаторыя могуць часта сутыкацца з галаўным болем.


СКАРПІЁН

Каб дасягнуць прафесійнага росту і зрабіць кар’еру, давядзецца навучыцца браць на сябе татальную адказнасць. Прыроджаныя таленты дазвалялі вам доўга заставацца на кані. Неабходна выконваць даручэнні з максімальнай адказнасцю і самааддачай. Выключна ў гэтым выпадку прадстаўнікі знака могуць разлічваць не толькі на адчувальную ўзнагароду, але і доўгачаканае павышэнне. У сям’і сітуацыя будзе адносна спакойнай. Але хтосьці са сваякоў усё ж раптоўна падкіне парачку праблем. Адзінокіх прадстаўнікоў знака нарэшце чакае поспех. Некаторыя змогуць сустрэць надзейнага чалавека, з якім у далейшым можна стварыць моцны саюз. Займіцеся дасягненнем душэўнай раўнавагі. Старайцеся спакайней ставіцца да дробных непрыемнасцяў і лаяльна ўспрымаць няўдачы. Праводзьце больш часу за любімым заняткам — гэта дапаможа здабыць унутраную гармонію і знізіць узровень стрэсу.


СТРАЛЕЦ

Месяц будзе ўдалы ва ўсіх адносінах. Тым не менш, нельга сказаць, што ўсё будзе атрымлівацца, нібыта па ўзмаху чарадзейнай палачкі. Шанцаванне ў ліпені ― вынік прыкладзеных раней намаганняў. Поспех чакае Стральцоў, занятых у гандлі. Калі ёсць магчымасць, лепш адкласці фінансы ў скарбонку. Цалкам магчыма, вельмі хутка яны спатрэбяцца для выгаднага ўкладання. Варта паменш распавядаць пра свае поспехі, каб не прыцягнуць увагу асоб, якія шукаюць магчымасць пажывіцца за чужы кошт. У асабістым жыцці надыходзіць перыяд поўнага ўзаемаразумення і ідыліі. Сямейныя прадстаўнікі знака могуць разлічваць на падтрымку з боку свайго партнёра. А вось адзінокія могуць уступіць у рамантычныя адносіны з доўгатэрміновай перспектывай. Магчымыя праблемы з каранарнай сістэмай. Частыя перапады ціску могуць негатыўна адбіцца на самаадчуванні.


КАЗЯРОГ

Ліпень стане месяцам, калі фінансавыя пытанні будуць стаяць вельмі востра. Зоркі не прадракаюць значных грашовых паступленняў. Давядзецца прытрымлівацца рэжыму цвёрдай эканоміі. Тым, хто працуе з каштоўнымі паперамі, варта быць вельмі ўважлівымі. У адзінокіх прадстаўнікоў знака з’явіцца шанц сустрэць свайго чалавека. А вось сямейным час папрацаваць над уласным характарам. Улічвайце, што адно неасцярожнае слова можа стаць апошняй кропляй у вашых адносінах. Астролагі раяць Казярогам у ліпені не захапляцца алкаголем.


ВАДАЛІЎ

Варта ўвайсці ў рэжым татальнай эканоміі. Складзіце дэталёвы план выдаткаў. Гэтых лічбаў і трэба прытрымлівацца на працягу ўсяго месяца. Магчымыя незапланаваныя выдаткі, звязаныя з дзецьмі. Не выключана сітуацыя, калі давядзецца выдаткаваць значную суму на ўласнае здароўе. Часта будуць узнікаць форс-мажорныя акалічнасці, якія не дазволяць своечасова выконваць узятыя на сябе задачы. Каб не сапсаваць рэпутацыю, варта абмежавацца выкананнем сваіх абавязкаў і не імкнуцца скокнуць вышэй галавы. Захоўвайце асцярожнасць пры зносінах з блізкімі людзьмі і сваякамі. Адзін жарт ці няправільна падабранае слова могуць сур’ёзна сапсаваць адносіны на доўгі час. Ёсць верагоднасць узнікнення алергічных рэакцый. Таму зоркі раяць пазбягаць экзатычных прадуктаў і новых страў.


РЫБЫ

У прадстаўнікоў гэтага знака задыяка з’явіцца магчымасць рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Месяц спрыяльны для паездак і падарожжаў. У адзінокіх Рыб з’явіцца магчымасць сустрэць другую палавінку. Аднак адносіны, распачатыя ў ліпені, патрабуюць праверкі на трываласць. У сямейных прадстаўнікоў знака надыходзіць складаны час, калі старыя канфлікты ўспыхваюць з ранейшай сілай. У плане здароўя астролагі звяртаюць увагу на павышаную верагоднасць атрымання траўмаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.