З надыходам вясенне-летняга перыяду на асаблівым кантролі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя знаходзіцца пытанне своечасовасці і паўнаты выканання землекарыстальнікамі планаў па прадухіленні распаўсюджвання колькасці інвазійных раслін, у тым ліку баршчэўніка Сасноўскага.
Кантроль у дадзенай галіне выконваецца шляхам правядзення тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, накіравання землекарыстальнікам прадпісанняў аб ліквідаванні выяўленых парушэнняў, пры невыкананні прадпісанняў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці.
Нягледзячы на меры, што прымаюцца з боку тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага, адной з асноўных праблем з’яўляецца несвоечасовае або няякаснае выкананне землекарыстальнікамі мерапрыемстваў па яго знішчэнні.
Так, днямі супрацоўнікамі ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Мінпрыроды ўстаноўлены факты несвоечасовай і неэфектыўнай апрацоўкі баршчэўніка Сасноўскага ў Магілёве, Касцюковіцкім і Лагойскім раёнах. Акрамя таго, выяўлены шматлікія папуляцыі баршчэўніка Сасноўскага, якія не былі на ўліку і не падвяргаліся апрацоўцы, на тэрыторыі Клімавіч і Магілёва, Клімавіцкага і Лагойскага раёнаў.
Па ўсіх выяўленых фактах прымаюцца адпаведныя меры рэагавання, кантроль за правядзеннем мерапрыемстваў па барацьбе з распаўсюджваннем і па знішчэнні баршчэўніка Сасноўскага Мінпрыроды працягваецца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны